Прэлюдыяй да музычнага выступлення стала лекцыя катэхізатара, дацэнта педагогікі Аляксандры Мікалаеўны Катко на тэму "Святыя землі Беларусі".
Для наведвальнікаў Мастацкага музея ўпершыню выступіла малодшая група хору. У выкананні старэйшай групы прагучалі праваслаўныя спевы і народныя песні высокай духоўнай накіраванасці.