Прадстаўніцы абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын сустрэліся ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі, каб "зверыць гадзіннікі" з моладдзю і прадстаўніцамі старэйшага пакалення і паставіць новыя задачы.
Напрыклад, што на першае месца ў сістэму чалавечых каштоўнасцей важна вярнуць сямейныя. І тады праз любоў да сям'і, дзяцей, павагу да бацькоў, старэйшага пакалення народзяцца і астатнія пачуцці, важныя для адчування сябе чалавекам і грамадзянінам.