У экспазіцыі будзе прадстаўлена 16 лічбавых работ, першапачаткова выкананых Напалеонам Ордай у тэхніцы літаграфіі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Мастак шмат падарожнічаў па краіне, замалёўваючы віды гарадоў, старадаўніх замкаў, цэркваў, сядзіб, месцаў, звязаных з жыццём вядомых людзей. Вынікам шматгадовай працы сталі каля 1000 малюнкаў і акварэляў. Сёння работы Орды значныя для нас як "энцыклапедыя" згубленых архітэктурных аб'ектаў.
Дадзены выставачны праект ажыццяўляецца ў рамках працяглага, паспяховага і плённага супрацоўніцтва паміж музеямі дзвюх краін.
Выстава працягнецца да 22 снежня 2022 года.