На мерапрыемстве з урачыстым словам выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава; першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Васільеўна Шаранговіч; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Іванавіч Пракапцоў; кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.М.Машэрава Міхаіл Леанідавіч Цыбульскі; мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў Мікалай Іосіфавіч Ісаёнак; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастак-жывапісец Мікалай Апанасавіч Апіёк; загадчык Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыка Раіса Анатольеўна Кандрацюк; старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Віктар Мікалаевіч Нікалаеў; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастак-жывапісец Уладзімір Васільевіч Уродніч; калегі і сябры Мікалая Іванавіча.
Художественное наследие Николая Таранда велико и многообразно – сотни живописных, графических произведений, выполненных в разных жанрах и техниках, украшающих музейные и частные собрания. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш чым у 40 рэспубліканскіх выставах, адбылося 20 персанальных выставак аўтара.
Мікалай Таранда прадстаўляе той унікальны прыклад мастака, які ў сваёй творчасці спалучае фігуратыўны і абстрактны жывапіс. У экспазіцыі юбілейнай выставы прадстаўлены жывапісныя творы, якія найбольш яскрава выказваюць творчае крэда аўтара – пейзажныя матывы, кветкавыя нацюрморты і вялікая серыя абстрактных кампазіцый.