Мерапрыемства

Урачыстае ўручэнне дыпломаў і адкрыццё выставы лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава

Урачыстае ўручэнне дыпломаў і адкрыццё выставы лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

20 чэрвеня а 15-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў і адкрыццё выставы лепшых дыпломных работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава.

У гэтым годзе ўручэнне дыпломаў супала з вельмі значнай датай для Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава – 75-годдзем каледжа. За гады існавання ўстанова адукацыі набыла сапраўды сусветную вядомасць, выпускнікамі якой былі народныя мастакі Беларусі – Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Віталь Цвірка, Васіль Шаранговіч, Май Данцыг, Віктар Грамыка і іншыя. Дыплом выпускніка Мінскага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава – гэта сведчанне сур’ёзнай прафесійнай падрыхтоўкі, фундаментальных рознабаковых ведаў, выдатных практычных уменняў і навыкаў работы, шырокага кругагляду.

На выставе будуць прадстаўлены каля 15 лепшых творчых работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава ў розных відах выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва) і дызайну. Мастацкія творы выпускнікоў каледжа адлюстроўваюць своеасаблівую рэальнасць пры дапамазе візуальных вобразаў праз шырокі дыяпазон кампазіцыйных схем, колеравай гамы, прасторавай глыбіні, пластыкі. Атаясамляючы сабой разнастайнасць і мноства бакоў навакольнага свету, мастацкія работы выпускнікоў паказваюць шырыню іх ідэй і пачуццяў.

Сімвалічна, што побач з дыпломнымі работамі 2022 года прадстаўлена рэтраспектыўная выстава «Ступені майстэрства», выпускнікоў каледжа мінулых гадоў. 

Традыцыйна маладыя мастакі атрымаюць дыпломы з рук кіраўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, знакамітых мастакоў, спецыялістаў вядучых музеяў і мастацкіх галерэй нашай краіны.

іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь