У белай зале музея прайшоў першы пераднавагодні канцэрт “Аматарскі музычны салон: Калядны настрой”! Аўдыторыя нацешылася інструментальнымі кампазіцыямі, элегантна выкананымі на скрыпцы і раялі – адажыо з балета “Маленькі прынц”, “Танец феі дражэ” з балета “Шчаўкунок”…
У вакальнай частцы праграмы прагучалі ўтульныя і ўсім знаёмыя мелодыі: “Снег над Ленінградам” з кінафільма “Іронія лёсу”, “Калыханка Мядзведзіцы” з мультфільма “Умка”, “У лесе нарадзілася ялінка” ў джазавай апрацоўцы.