Фальклорны ансамбль “Млынок” прадставіў калядную музычную праграму “Прыйшла Каляда ўвечары!”. Выступленне калектыву стала міні-версіяй сапраўднага славянскага свята: пераапранутыя калядоўшчыкі, гарэзлівыя песні і скокі, ігра на баяне і дружны карагод.
Энергія артыстаў падарыла ўсмешкі ўсім гледачам у зале!