Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі

Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

18 мая 2024 года ў 18:30 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь падчас правядзення міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі» з калекцыі аўтара, прымеркаванай да 65-годдзя мэтра беларускага фотамастацтва, фотамастака, выкладчыка фатаграфіі, ганаровага члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, члена Беларускага саюза дызайнераў Вадзіма Аркадзьевіча Качана.

Творчая спадчына Вадзіма Аркадзьевіча Качана вялікая, як і тэматычны дыяпазон яго работ: партрэт, жанравая (бытавая) фатаграфія, ню, прадметная фатаграфія (нацюрморт), дакументальная (рэпартажная) фатаграфія, пейзаж (перш за ўсё горад, архітэктура), канцэптуальная фатаграфія, інтэр’ер. Займаючыся фатаграфіяй больш за 30 гадоў, удзельнічаючы ў выставах у Беларусі і за мяжой, ён зрабіў сотні тысяч здымкаў, праявіў кіламетры плёнкі, паказаў дзясяткі тысяч сваіх работ. У сваёй творчасці апошняга дзесяцігоддзя мастак прытрымліваецца прынцыпу спалучэння класічнай чорна-белай фатаграфіі і найноўшых лічбавых тэхналогій.

На рэтраспектыўнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будуць прадстаўлены ў асноўным фотамантажныя чорна-белыя і каляровыя работы з калекцыі аўтара, выкананыя як у эпоху плёначнай фатаграфіі – 1980-я – пачатак 1990-х, так і ў лічбавы перыяд – з 2003 па сённяшні дзень. У экспазіцыі можна будзе ўбачыць і асабістыя рэчы майстра. Дапоўняць выставу відэафільмы пра мастака з фондаў Белтэлерадыёкампаніі.

Праграма правядзення выставы ўключае творчыя сустрэчы з Вадзімам Аркадзьевічам Качаном.

Экспанаванне выставы пройдзе з 18 мая па 24 чэрвеня 2024 года.

Куратар выставы – Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст.

 

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў