8 ліпеня ў музеі адбылася вечарына памяці да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала “Два юбіляры – адзін выток” (мястэчка Бабінавічы, Магілёўскай губерніі: Бялыніцкія-Біруля і Шагалы). Старшым навуковым супрацоўнікам Чарняўскай А.А. было прадстаўлена паведамленне па біяграфіі Марка Шагала. Іграла скрыпка як ў Віцебску і акардэон як у Парыжы. Прагучалі вершы мастака на ідыш, а таксама іх пераклады на рускую і беларускую мовы.
У жніўні прайшлі мерапрыемствы для дзяцей - майстар-клас ад галоўнага мастака Магілёўскага вобласнога тэатра лялек Віталя Шухмана “Марк Шагал. Уяўленне мастака» і імпрэза «Марк Шагал. Фарбы і гукі». Дзеці малявалі на пленэры, слухалі жывую музыку, глядзелі мультфільмы.