"Вясновы канцэрт" Тэатра танца "Чарлі"

"Вясновы канцэрт" Тэатра танца "Чарлі"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

23 сакавіка (нядзеля) 2025 года ў 14:00 запрашаем на "Вясновы канцэрт" Тэатра танца "Чарлі".

Энергічныя і актыўныя дзеткі з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска і іх кіраўнік, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, Пашкоўская Вольга Валер'еўна, падрыхтавалі новую займальную праграму для наведвальнікаў Мастацкага музея! На гэты раз юныя артысты зладзяць у белай зале вясновае свята! У рэпертуары ў калектыва: вальс, карагод і рок-н-рол. Сустракайце сонечную вясну разам з Мастацкім музеем і Тэатрам танца "Чарлі"!

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Фота
іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Музей Дом Ваньковічаў