Падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам Мастацкага музея Ганнай Уладзіміраўнай Конанавай быў вызначаны шэраг напрамкаў па супрацоўніцтве ў галіне выставачнай, навукова-асветніцкай і рэстаўрацыйнай дзейнасці. Раней у горадзе Мінску ў рамках Першага Беларуска-Расійскага музейнага форуму было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным Рускім музеем.