Партрэт – адзін з самых складаных і эмацыянальных жанраў у выяўленчым мастацтве. Чалавек выяўляецца перш за ўсё праз твар. Ён можа распавесці пра лёс чалавека, паведаміць нейкую гісторыю выпадковага героя. У партрэце праяўляецца і стаўленне самога мастака да мадэлі, да жыцця, да жывапісу.
Гэтым і вабіць мастака Дзяніса Барсукова жанр партрэта.
ПадрабязнейРабота выставы працягнецца
да 17 мая 2022 года