Дарагія сябры!
Да 13 кастрычніка працягвае працу выстава "Мой родны кут, як ты мне мілы!..”!
Запрашаем усіх пазнаёміцца з работамі, прысвечанымі прыгажосці роднай зямлі, з любоўю зірнуць на маляўнічыя краявіды Беларусі, адчуць цэлы спектр настрояў, нязменным у якім застаецца адно – пачуццё адзінства з роднай зямлёй.
Галоўны корпус (Леніна, 20)
28 жніўня-13 кастрычніка