Выставачны праект, які расказвае пра жыццё традыцыйнага Кітая, размяшчаецца ў выставачным корпусе Мастацкага музея. У экспазіцыі – разнастайнасць экспанатаў ад размаляваных ваз да аўтэнтычных касцюмаў. Прадстаўленыя прадметы побыту з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усходу Мастацкага музея пагружаюць у атмасферу мінулых стагоддзяў, адлюстроўваюць жыццёвы ўклад і сацыяльныя асновы народу таго часу.
Паспейце наведаць незвычайную выставу да 8 чэрвеня 2025 г. па адрасе: вул. К.Маркса, 24.