Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

16 верасня 2026 года а 17-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі” ў Магілёве (вул. Ленінская, 37) урачыста адкрыецца выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў (1871–1923) – найбуйнейшае мастацкае аб'яднанне рускіх мастакоў, якое ўвайшло ў гісторыю мастацтва пад назвай “перадзвіжніцтва”. Прагрэсіўныя па рэалістычным увасабленні і дэмакратычныя па тэматыцы іх палотны сталі свайго роду “фасадам” нацыянальнай мастацкай школы. Яны далі адказ на патрэбу мастацтва стаць неабходным грамадству, раскрыць праўду жыцця ў мастацкіх вобразах. Мастакі-перадзвіжнікі адкрылі цэлы шэраг новых тэм у рускім мастацтве – “крытычна разважлівы” жанр, псіхалагічны партрэт, пераасэнсавалі стаўленне да нацыянальнага ландшафту, па-новаму паглядзелі на факты расійскай гісторыі. Імпульс, які задалі перадзвіжнікі ў жывапісе, быў настолькі моцным, што захаваўся яшчэ на мяжы XIX–XX ст. (нягледзячы на аб'ектыўнае зніжэнне цікавасці) і стаў прыкладам для пераймання ў савецкім мастацтве.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь валодае велізарнай і разнастайнай калекцыяй рускага мастацтва, у якой асобнае месца займаюць работы перадзвіжнікаў. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі вядучых майстроў рускага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя (менавіта яны склалі ядро таварыства): І. М. Крамскога, І. Я. Рэпіна, І. І. Шышкіна, В. Д. Паленава, В. І. Сурыкава, А. К. Саўрасава, а таксама вядомых мастакоў мяжы XIX–XX стагоддзяў – А. Я. Архіпава, А. М. Васняцова, С. А. Вінаградава, А. С. Сцяпанава і інш.

Упершыню ў Магілёве будзе прадстаўлена падборка работ 
мастакоў-перадзвіжнікаў, якая ахоплівае разнастайныя жанры і перыяды існавання таварыства. Некаторыя з гэтых карцін на працягу многіх гадоў уваходзілі ў пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея і будуць прадстаўлены магілёўскай публіцы ў сувязі з тым, што стары корпус знаходзіцца на рэканструкцыі.

Выстава працягнецца да 29 лістапада 2026 года.

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь