На выставе прадстаўлены карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з выявамі не толькі знаёмых мясцін Мінска, але і тых, што назаўжды зніклі з карты горада.
З самага пачатку гісторыі горада на долю выпала шмат разбурэнняў, якія мянялі яго выгляд. І сёння Мінск гэта – старажытныя саборы і вузкія завулкі старога горада, шырокія праспекты і ўтульныя дворыкі, цяністыя паркі і маляўнічыя бульвары. Усё гэта – сілуэты любімага горада.