У сваіх работах юныя творцы адлюстравалі святочны настрой, заснежаныя пейзажы, калядныя гулянні і зімовыя казкі, зірнуўшы на свет скрозь прызму душы творчасці і навагодняга натхнення.
Экспазіцыя ўключае 20 твораў юных мастакоў – навучэнцаў 5–11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 75 г. Мінска імя П. В. Масленікава”.
Зімовыя пейзажы, святкаванне Каляд і Новага года вельмі часта адлюстроўваюцца ў працах мастакоў, аднак рэдка сустрэнеш нешта падобнае. Кожная праца напоўнена сваім зачараваннем і душэўнасцю, якія выказваюць настрой аўтара і яго ўспрыманне навакольнага свету.
Зімовыя святы з традыцыйным святкаваннем Каляд, а таксама з усёй спадарожнай мітуснёй, упрыгожваннямі, падарункамі – не проста крыніца натхнення для творцаў ва ўсе часы. Гэта ўжо частка культуры святочнага сезона, увасобленая ў розных відах і формах мастацтва.
Выстава працуе
з 25 студзеня па 20 лютага 2023 года