12 чэрвеня ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Тыя, што прыносяць дабро. Мастацтва Карэі”.
Выставачны праект прапанаваў гомельскай аўдыторыі больш за 60 твораў, выкананых сучаснымі майстрамі ў розных тэхніках. Прадстаўленыя шкатулкі, фарфоравыя кубкі і касцюмы дэманструюць самабытнасць карэйскай традыцыйнай культуры і ў той жа час раскрываюць яе сугучнасць з беларускай.
Выставу можна наведаць да 27 верасня.