Выстава работ вядомага народнага майстра Пупко А.Ф. "Я беларус" прадоўжана да 29 чэрвеня

 Выстава работ вядомага народнага майстра Пупко А.Ф. "Я беларус" прадоўжана да 29 чэрвеня

Музей беларускага народнага мастацтва

З 1 сакавіка па 30 чэрвеня 2024 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей беларускага народнага мастацтва” пройдзе выстаўка работ вядомага народнага майстра, разьбяра па дрэве, мастака-жывапісца, графіка Пупко Апалінарыя Фларыяновіча (1893-1984) “Я беларус".

Творчасць Апалінарыя Фларыянавіча з'яўляецца своеасаблівым сувязным звяном паміж традыцыямі старых майстроў і сучаснай народнай драўлянай скульптурай.

Майстар нарадзіўся 12 лістапада 1893 года ў мястэчку Івянец, здаўна праслаўленым сваімі майстрамі: ганчарамі, ткачыхамі, чырванадрэўшчыкамі.

У пачатковы перыяд творчасці Апалінарыя Фларыянавіча яго скульптуры ўпрыгожвалі капліцы і крыжы, інтэр'еры храмаў і былі працягам векавых традыцый «разной справы», беларускай школы разьбы, «сялянскага барока».

Сведка жыцця народа ў дарэвалюцыйны час, далейшых змен, майстар стварае яркія вобразы, звяртаецца да народнай і свецкай тэматыкі, міфалагічных, антычных сюжэтаў. Карыятыды, рымскія воіны - майстар трансфармуе класічныя вобразы праз прызму стылістыкі народнага мастацтва.

У пасляваенны час усеагульнае прызнанне атрымалі скульптуры майстра на фальклорныя і літаратурныя сюжэты, жанравыя, лірычныя і гумарыстычныя работы.

Скульптуры Пупко адрозніваюцца ад творчасці іншых разьбяроў сваёй індывідуальнай манерай мастацкага выказвання. Яго працы - гэта жыццёвы шлях, светапогляд, востры і дапытлівы розум, добрае веданне жыцця і гісторыі народа.

Апалінарый Фларыянавіч пражыў 91 год. Ім былі створаныя сотні скульптур, карцін і малюнкаў. Ён выхаваў 3-х дачок і ператварыў свой дом, упрыгожаны па фасадзе фігурамі старажытных атлантаў, у сапраўды народны музей.

Творы народнага разьбяра сёння знаходзяцца не толькі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, яны займаюць ганаровае месца ў Расійскім этнаграфічным музеі ў Санкт-Пецярбургу, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей беларускага народнага мастацтва" ў Раўбічах, Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.

На выставе будуць прадстаўлены разьбяныя драўляныя скульптуры, створаныя ў другой палове ХХ стагоддзя, з фондаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея (г. Маладзечна) і фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава працягнецца да 30 чэрвеня 2024 года.

Куратар выставы - малодшы навуковы супрацоўнік Бярозкіна Алена Аляксандраўна.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень