На канферэнцыі прапануюцца да абмеркавання наступныя тэмы:
- Музей і яго збор, праблемы калекцыяніравання.
- Актуальныя тэндэнцыі ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва.
- Атрыбуцыя і навуковыя даследаванні твораў мастацтва з музейных калекцый.
- Практычны вопыт і гістарычная перспектыва рэстаўрацыі музейных прадметаў.
- Сучасныя магчымасці музейнай камунікацыі.
- Тэорыя і практыка музейнага менеджменту і маркетынгу.
- Музейная педагогіка праз прызму сучасных методык і тэхналогій.
- Інклюзія ў музейнай сферы.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, рэстаўратары, гісторыкі, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін, якія разглядаюць магчымасць інфармаваць грамадскасць аб сваіх прафесійных напрацоўках.
Рэгламент канферэнцыі:
Даклады – да 15 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская
Запоўніць заяўкуЗаяўку на ўдзел і тэкст даклада з паметкай “Аладаўскія чытанні” неабходна выслаць па электроннай пошце yankovskaya_a@artmuseum.by не пазней за 1 красавіка 2023 г.