"ХХ стагоддзе на далонях". Тактыльнае падарожжа ў свет скульптурнага партрэта

Музейны занятак для дзяцей са слабым зрокам у рамках Міжнароднага праекта па ўдасканаленні музейнага асяроддзя і экспазіцыйнага абсталявання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Апісанне праекта:
Дакрануцца рукамі да беларускай гісторыі ХХ стагоддзя ў яе скульптурных партрэтах дае магчымасць распрацаваная ў НММ РБ праграма для дзяцей з парушэннем зроку. Праграма падрыхтавана да 80-годдзя з дня стварэння музея. Падчас заняткаў дзеці з аслабленым зрокам (група да 6 чалавек) наведваюць залы музея, дзе з дапамогай слоўных апісанняў іх знаёмяць з асаблівасцямі развіцця беларускай культуры ХХ стагоддзя на прыкладзе партрэтаў яе вядучых прадстаўнікоў – кампазітара Мікалая Аладава, дырэктара музея Алены Аладавай, мастака Міхаіла Савіцкага, кітайскага паэта і мастака Ці Байшы і г. д.

Другая частка занятку мяркуе ўласна дакладнае тактыльнае вывучэнне копій скульптур і матэрыялаў, з якіх яны выраблены, – мармуру, бронзы, дрэва, каменю. Дзецям прапаноўваюць навобмацак пазнаёміцца з дэталямі партрэта на копіях экспанатаў, знаходзячыся ў дыялогу з вядучым праграму музейным супрацоўнікам. Даследуючы кожны партрэт, лектар стымулюе рабят на абмеркаванне, уключае музычнае суправаджэнне або аўдыёзапісы з галасамі герояў, каб стварыць больш глыбокі стэрэаскапічны вобраз мадэлі скульптурнага партрэта, знаёміць з біяграфіямі, галоўнымі дасягненнямі ў беларускай і сусветнай культуры, адначасова распавядаючы пра прафесію скульптараў – аўтараў гэтых партрэтаў.

Запыт абсталявання:
3D-прынтар для работы з плаcтыкам, 3D-сканер паверхні, 
калонка партатыўная, флэшка, крэслы, стол

1
2
3
4
5

Адрасная група:
Навучэнцы спецыялізаваных устаноў адукацыі для дзяцей з абмежаваннямі па зроку 10+

Задачамі праекта з’яўляюцца:

– адаптацыя твораў (аб’ёмных экспанатаў) да ўспрымання людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
– знаёмства з матэрыяламі скульптуры і іх уласцівасцямі;
– развіццё навыкаў апавядання пра твор мастацтва.

Мэты праекта:

– знаёмства з часткай пастаяннай экспазіцыі музея, аўтарамі твораў, вядучымі скульптарамі Беларусі;
– вывучэнне біяграфічных звестак вядучых асоб – кампазітараў, паэтаў, акцёраў, мастакоў Беларусі і свету ХХ стагоддзя;
– тактыльнае вывучэнне 3D-копій скульптур непасрэдна ў экспазіцыі;
– праслухоўванне аўдыёзапісаў з галасамі герояў занятку, музычнымі творамі, вершамі і г. д.;
– знаёмства з асноўнымі характарыстыкамі скульптуры – рознымі матэрыяламі (мармур, бронза, дрэва);
– абмеркаванне з лектарам “убачанага” рукамі.

Чакаемыя вынікі:
У выніку невідушчыя школьнікі павінны атрымаць вялікі аб’ём інфармацыі: уяўленне пра від мастацтва – скульптуру; зразумець, што азначае жанр партрэта; даведацца пра біяграфію і дасягненні мадэляў скульптараў, значэнне іх ролі ў беларускай або сусветнай культуры; пазнаёміцца з матэрыяламі скульптуры і імёнамі творцаў партрэтаў – беларускімі скульптарамі. Група можа быць інклюзіўнай, гэта значыць уключаць і відушчых удзельнікаў.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года
Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»
Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні