У прамым эфіры мы ўпершыню пакажам тое, што немагчыма ўбачыць пры наведванні экспазіцыі. Запрашаем пазнаёміцца з тым, як уладкованыя фонды музея і рэстаўрацыйныя майстэрні, як праводзяцца фізіка-хімічныя даследаванні і атрыбуцыя прадметаў. Навуковыя супрацоўнікі прадставяць некаторыя ўнікальныя творы, якія вы ніколі не бачылі ў нашых выставачных залах, а рэстаўратары раскажуць аб працэсе аднаўлення прадметаў мастацтва.