Край белых буслоў. Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.

Адным з найбольш папулярных сярод мастакоў і запатрабаваных сярод гледачоў жанраў з’яўляецца пейзаж, які валодае значнай сілай уздзеяння, пазнавальным і выхаваўчым патэнцыялам. У ім знаходзяць выяўленне шматлікія аспекты гісторыка-культурнага развіцця, адлюстроўваецца ўласцівы нацыянальнаму менталітэту вобраз роднага края.

У большасці жывапісцаў вобраз Радзімы ўстойліва асацыіруецца з услаўленнем беларускай прыроды. Пейзажны жанр у беларускім жывапісе і графіцы мае даўнюю гісторыю. Ужо ў творах іканапісу і кніжнай гравюры пачатку XVIII стагоддзя мы бачым яго элементы. 

Цалаванне Іаакіма і Ганны. Дабравесце Ганне.
Цалаванне Іаакіма і Ганны. Дабравесце Ганне.
  • 1640–1650-я
  • Дрэва, тэмпера
Укрыжаванне з прадстаячымі
Укрыжаванне з прадстаячымі
  • Пачатак XIX ст.
  • Дрэва, тэмпера
Святы Мікалай
Святы Мікалай
  • 1751
  • Дрэва, тэмпера
Прайсці налева
Прайсці направа

Многія беларускія мастакі пазнейшых перыядаў прысвяцілі ўсю сваю творчасць Беларусі, захапляліся яе прыроднай прыгажосцю, тым кутком, дзе яны нарадзіліся і выраслі. Іх творы адлюстроўвалі як бязмежныя прасторы, так і зацішныя паселішчы нашай краіны. У беларускай прыродзе ёсць сваё непаўторнае зачараванне і безумоўная прыгажосць. Гэта бясконцая прастора лугоў, якія сыходзяць за гарызонт поля, доўгія стужкі вялікіх рэк і блакітныя бязмежныя азёры. Поры года – асаблівая тэма ў творчасці мастакоў. Беларуская прырода паўстае то заснежанай, то абуджанай, то залітай летнім сонцам, то апранутай у багатыя ўборы восені. Паказаць вобраз роднай зямлі шматпланавым як у часе і тэмах, так і ў мастацкіх стылях – асноўная мэта і канцэпцыя выставы.

Пейзажны жывапіс Беларусі канца XIX стагоддзя прадстаўлены імёнамі Ф. Рушчыца, А. Гараўскага, С. Жукоўскага, В. Бялыніцкага-Бірулі. Мастакі распрацоўвалі від пейзажа, дзе галоўнай задачай з’яўляецца лірычнае адлюстраванне характэрнага матыву роднай прыроды. У іх творчасці важнае месца займае пейзажны эцюд ці пейзаж, напісаны непасрэдна з натуры. Традыцыі гэтых майстроў працягваў Юдэль Пэн з яго характэрнымі выявамі Віцебска і гарадскіх ускраін.

Каля касцёла
Каля касцёла
Рушчыц Фердынанд-Эмануіл Эдуардавіч. 1870–1936
  • 1899
  • Палатно, алей
Вясна ідзе
Вясна ідзе
Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч. 1873–1944
  • 1924
  • Палатно, алей
У пакоях сядзібы мастака. Дзеці перад мальбертам
У пакоях сядзібы мастака. Дзеці перад мальбертам
Хруцкі Іван Фаміч. 1810–1885
  • 1854–1855
  • Палатно, алей
Карагод. (Ляльнік)
Карагод. (Ляльнік)
Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. 1896–1947
  • 1921–1922
  • Кардон, алей
Духаў манастыр
Духаў манастыр
Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч. 1896–1947
  • 1922
  • Фанера, алей
Дамок з козачкай
Дамок з козачкай
Пэн Юдаль Майсеевіч. 1854–1937
  • 1920-я
  • Папера, кардон, алей
Аколіца вёскі
Аколіца вёскі
Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч. 1872–1957
  • 1947. Беларусь. Эцюд
  • Кардон, алей
Прайсці налева
Прайсці направа

У ХХ–ХХI стагоддзях да тэмы радзімы ў пейзажным жывапісе звярталіся многія беларускія мастакі. Для іх твораў характэрна злучэнне лірычнага пачатку і эпічны ахоп свету. Жывапісцам было важна, грунтуючыся на канкрэтнай мясцовасці, якая станавілася аб’ектам адлюстравання, стварыць абагульнены эпічны вобраз роднага края (В. Цвірка, М. Данцыг, В. Грамыка, П. Масленікаў, Д. Алейнік і інш.). Адчуванне адзінства ўнутранага свету чалавека і прыроды, пачуццё непарыўнай сувязі з зямлёй знаходзіла адлюстраванне ў творах беларускіх майстроў, дзе створаны па-філасофску змястоўныя, сімвалічна насычаныя вобразы роднай прыроды.

Прыпяць
Прыпяць
Цвірка Віталь Канстанцінавіч. 1913–1993
  • 1974
  • Палатно, алей
Мацярынскія крылы
Мацярынскія крылы
Вашчанка Гаўрыіл Харытонавіч. 1928–2014
  • 1974–1975
  • Аргаліт, алей
Глубелька – сэрца блакітных азёр Беларусі
Глубелька – сэрца блакітных азёр Беларусі
Грамыка Віктар Аляксандравіч. 1923–2019
  • 1975
  • Палатно, алей
Край белых буслоў
Край белых буслоў
Алейнік Дзмітрый Іванавіч. 1929–2003
  • 1973
  • Палатно, алей
Мінск. Плошча Перамогі
Мінск. Плошча Перамогі
Мазалёў Аляксандр Пятровіч. 1910–1970
  • 1960
  • Палатно, алей
Прайсці налева
Прайсці направа

Вобраз Радзімы, роднага края стаў адным з галоўных матываў у творчасці беларускіх мастакоў розных пакаленняў і мастацкіх традыцый. Калекцыя беларускага мастацтва XVIII–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – яркае таму пацвярджэнне. Многія жывапісцы, графікі, скульптары на працягу некалькіх стагоддзяў звароту да гэтай тэмы ўнеслі важны ўклад у фарміраванне мастацкага вобраза нашай радзімы ў выяўленчым мастацтве.

Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
  • 2023
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
  • 2023
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
  • 2023
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
  • 2023
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.
  • 2023
Прайсці налева
Прайсці направа

Выставачны праект рэалізаваны пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння.

Куратар выставы – вядучы навуковы супрацоўнік Л. Л. Сысоева

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30