"Матылёк з палымянымі крыламі". Феномен творчасці беларускай мастачкі Зінаіды Астаповіч-Бачаровай. Да 125-годдзя з дня нараджэння

Да 125-годдзя з дня нараджэння

Зінаіда Астаповіч-Бачарова (1898—1993), сястра выдатнага беларускага графіка Аркадзя Астаповіча, які загінуў у першы год Вялікай Айчыннай вайны, — прыклад рэдкага сёння феномена «невядомых мастакоў XX стагоддзя», дакладней, тых, «якія пажадалі застацца невядомымі».
Аўтапартрэт
Аўтапартрэт
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1973
  • Папера, аловак. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Першая выстава мастачкі разам з братам адбылася ў Мінску ў 1989 годзе, калі ёй быў 91 год. Сумесная экспазіцыя твораў брата і сястры ў Мінску і Віцебску ў 1989—1990 гадах, яе персанальная выстаўка да 100-годдзя ў 1998 годдзе  пацвердзілі, што па таленту Зінаіда Астаповіч не саступала Аркадзю.

Выстава  прадставляе толькі частку вялізнай спадчыны Зінаіды Астаповіч-Бачаровай (гэта больш за 600 твораў жывапісу, графікі, ілюстрацый), найбольш характэрная для яе 70-гадовага творчага шляху. Работы мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (больш за 50 твораў), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Музеі-сядзібе М. К. Рэрыха (в. Ізвара Воласаўскага раёна Ленінградскай вобласці, Расія), шматлікіх прыватных зборах за мяжой, большая ж частка — у яе ўнукаў у Мінску і Віцебску, ва ўнучатага пляменніка — у Маскве.

Мне 17 гадоў. Аўтапартрэт
Мне 17 гадоў. Аўтапартрэт
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1916
  • Палатно, алей. Збор А.Смірновай

Зінаіда Антонаўна Астаповіч нарадзілася ў Мінску 10 (23) верасня 1898 года ў шматдзетнай сям’і выкладчыка гарадскога вучылішча Антона Антонавіча Астаповіча, ураджэнца вёскі Навасёлкі Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ужо ў дзяцінстве брат і сястра пачалі маляваць, спачатку капіруючы рэпрадукцыі карцін з часопісаў, потым ствараючы накіды з натуры. Бацькі, людзі творчыя (бацька ў вольны час кіраваў хорам, маці была хатняй гаспадыняй-рукадзельніцай), падтрымлівалі захапленне дзяцей.

Інтэр’ер
Інтэр’ер
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1915
  • Папера, акварэль. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Японская статуэтка
Японская статуэтка
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1919
  • Папера, акварэль. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

Зінаіда заўсёды заставалася ў цені вядомага брата, даследчыкі непазбежна параўноўвалі яе творы з творчасцю Аркадзя Астаповіча. І гэта натуральна: амаль аднагодкі, яны разам раслі ў Мінску і Рэчыцы, дзе настаўнічаў іх бацька, вучыліся ў адных і тых жа настаўнікаў малюнка ў гімназіях у Гродне, затым у 1914 годзе пасля смерці бацькі, інспектара гродзенскага гарадскога вучылішча, і пераезду ў Петраград — у рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў, якой кіраваў тады М. К. Рэрых.

   Пазней Зінаіда Антонаўна любіла падкрэсліваць, што, у адрозненне ад брата, яна была прынята ў 1915 годзе адразу ў натурны IV клас, дзе малявалі жывую натуру, абыходзячы галаўны, дзе пачыналі з гіпсоў. У школу прымалі без іспытаў, на падставе прадстаўленых малюнкаў. Яе выкладчыкамі былі неакласіцысты з трывалай акадэмічнай рэпутацыяй В. М. Навумаў і А. Р. Эберлінг. Але большы ўплыў аказалі не яны і нават не І. Я. Білібін,які вёў майстэрню графікі, а сам горад Петраград, мастацкае жыццё якога, нягледзячы на Першую сусветную вайну, не замірала. 

«Навучэнцы прыносілі Білібіну свае малюнкі, ён іх разбіраў і крытыкаваў, даваў заданні па кампазіцыі», — успамінала З. Астаповіч-Бачарова.

 

«Гэта быў светлы час, калі мы былі маладыя, поўныя спадзяванняў і энергіі. Блукалі па выставах, музеях, проста па горадзе белымі начамі… Жылі мы тады вельмі сціпла на маленькую пенсію, якую маці атрымлівала за бацьку, але матэрыяльная нястача нас тады зусім не трывожыла, …» — успамінала 
Зінаіда Антонаўна.

Сасна
Сасна
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1916
  • Папера, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

І Аркадзь, і Зінаіда былі зачараваныя мадэрнам, яго вытанчананымі лініямі і пасеізмам — эстэтыкай мінулага. Па тэматыцы, матывах і стылістыцы выканання раннія творы Зінаіды Астаповіч цалкам можна аднесці да варыянту мадэрна, уласціваму расійскаму мастацкаму аб’яднанню «Свет мастацтва» (1898–1924) з яго нясцерпным «змрочным» настроем лёгкага суму, тонкім рытмам выгнутых ліній, дэкаратыўнай арнаменталізацыяй формаў, цякучасцю контураў і сілуэтаў.

Аўтапартрэт
Аўтапартрэт
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1910-ыя
  • Папера, акварэль, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Браткі
Браткі
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1910-ыя
  • Папера, акварэль, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

Ужо ў ранніх працах дзяўчыны угадваецца будучы жывапісец. Яна любіла і адчувала колер: ён у яе творах арганічны — акварэль шчыльна кладзецца ў складаных нюансах тону, рэзка адрозніваючыся ад празрыстай адхіленай акварэльнай падфарбоўкі Аркадзя Астаповіча. Зінаіда, у адрозненне ад брата, была больш эмацыйнай, «неспакойнай». Нездарма ў адным з лістоў да сястры Аркадзь назваў яе «матыльком з палымянымі крыламі», нібы адгадаўшы ў яе працах з ледзь стрымліваемай рамкамі стылю жыццярадаснасцю будучы тэмперамент, які вырываўся на волю, — буйны, каляровы, мажорны. Жыццё абарвала гэты перыяд хутка і жорстка. У 1916 годзе мабілізавалі ў войска Аркадзя, у 1917 годзе ад выпадковай кулі загінуў малодшы брат Анатоль. Неабходна было зарабляць на жыццё і разлічваць толькі на сябе.

Па дарозе ў школку
Па дарозе ў школку
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930
  • Папера, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

У 1918 годзе, пасля заканчэння рысавальнай школы Усерасійскага таварыства заахвочвання мастацтва (да 1917 года — Імператарскага), Зінаіда паступае настаўніцай малявання ў школу пры Абухоўскім заводзе. Голад і холад у Петраградзе неўзабаве вымушаюць яе з’ехаць да родных у Навасёлкі, вёску пад Мінскам, дзе бацька некалі пабудаваў дом для сваіх бацькоў. Навасёлкі сталі яе прыстанкам на тры гады. У гэты дом у 1922 годзе прыязджае з Юга-Заходняга фронта  і Аркадзь — камандзір Чырвонай Арміі. Яны разам выкладаюць у Навасёлкаўскай сельскай сямігадовай школе, ладзяць спектаклі ў сельгастэхнікуме ў Мар’інай Горцы, дзе вучылася малодшая сястра Зоя, уступаюць у прафсаюз беларускіх працаўнікоў адукацыі. Ад гэтага перыяду захаваліся некалькі натурных рэлістычных алоўкавых замалёвак вясковых вуліц, малюнкі тушшу.

   Але шляхі брата і сястры сыходзяцца ненадоўга. Аркадзь бярэ шлюб са сваёй стрыечнай сястрой Нінай Якубовіч і застаецца ў Беларусі, а Зінаіда ў 1923 годзе вяртаецца ў Петраград, каб працягнуць адукацыю. Яна спрабуе паступіць у Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут, былую Імператарскую акадэмію мастацтваў, але падводзіць анкета: дачцэ тытулярнага дарадцы не даюць стыпендыі. Ратуюць старыя сцены: у будынку былой школы Усерасійскага таварыства заахвочвання мастацтваў адкрыўся Петраградскі мастацка-прамысловы тэхнікум, куды яна паказаўшы свае творы, паступае ў майстэрню да В. М. Лявіцкага і ўжо знаёмага ёй А. Р. Эберлінга.

Партрэт Ніны Якубовіч, стрыечнай сястры
Партрэт Ніны Якубовіч, стрыечнай сястры
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1923
  • Фанера, алей. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пачынаецца другі перыяд творчасці Зінаіды Астаповіч  — савецкі, гады першых творчых дасягненняў. У гэты час нечакана праяўляецца яе дар малявальшчыцы, партрэтысткі і ілюстратара. «Аўтапартрэт» (1923),«Партрэт Н. Г. Якубовіч» (1923) напісаны алеем, з моцным, амаль натуралістычным, малюнкам і вельмі дбайным жывапісам, які знаходзіўся яшчэ ў цвёрдай аброці рэалізму. Нездарма брат, у захапленні ад яе рэалістычных малюнкаў, называў яе ў лістах «мой маленькі Менцэль». 

«…Hінін партрэт тваёй працы вісіць у мяне на сцяне і між іншым у мяне ўзнікае думка: які цудоўны партрэтыст мог бы з цябе атрымацца... падоўгу гляджу я на гэтыя два партрэты…» 

Ліст А. А. Aстаповіча — З. А. Бачаровай ад 9 кастрычніка 1932 года. Архіў сям’і І. T. Нерсэсавай, Масква.

 

 

«Калі б ты кожны год рабіла па адной добрай працы, да канца дзён Тваіх стварылася б маленькая галерэя шэдэўраў», — некалі пісаў ёй  брат.

Жаночы партрэт
Жаночы партрэт
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1927
  • Папера, вугаль. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Пакарайце паветра і неба (эскіз да плаката)
Пакарайце паветра і неба (эскіз да плаката)
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1920-ыя
  • Кардон, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

Любы матэрыял, любы жанр, як і раней, даюцца ёй лёгка, без натугі — ці агітацыйны плакат з лаканічнымі выразнымі сілуэтамі самалётаў, якія ляцяць («Пакарайце паветра і час», 1926); ці ілюстрацыі да казак («Жылі-былі стары са старой», 1922) і прозы («Гісторыя аднаго кахання», 1925), ці партрэты-сілуэты сваіх сяброў («Партрэт прыяцелькі», 1925), а таксама партрэты вуглём і італьянскім алоўкам («Жаночы партрэт», 1926). Здавалася, яе пакліканне — графіка.

Ілюстрацыя да казкі
Ілюстрацыя да казкі
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1920-ыя
  • Папера, каляровыя алоўкі, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Ілюстрацыя да казкі
Ілюстрацыя да казкі
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1920-ыя
  • Папера, каляровыя алоўкі, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

У 1925 годзе Зінаіда робіць вокладкі да казак у вершах паэтаў В. І. Эрліха і Я. Л. Шварца, часопіс «Ленінград» публікуе яе акварэль «Дэманстрацыя» (1924), малады Самуіл Маршак угаворвае яе самой пісаць і ілюстраваць казкі. Але ўсе гэтыя вясёлкавыя надзеі, ледзь замігцеўшы, знікаюць: зачыняецца часопіс «Ленінград», а кнігі з яе вокладкамі так і не выходзяць у друк.

У тыя гады для Зінаіды Астаповіч-Бачаровай брат быў яе адзіным і дарадцам, і настаўнікам, і натхняльнікам. Каб дапамагчы ёй матэрыяльна, Аркадзь пасылае ёй штомесяц невялікую суму са свайго настаўніцкага заробку. 

«Хоць нашыя здольнасці і розныя, але яны роўныя… Калі б табе ўдалося дасягнуць таго, да чаго ты імкнешся, гэта было б 50% маёй жыццёвай праграмы», — пісаў ёй Аркадзь Астаповіч у 1924-м годзе.

Зінаіда хоць і не жыла ў Беларусі, але яе сувязь з радзімай не перарывалася, дзякуючы Аркадзю, яна не выпала з арбіты беларускага мастацтва.

З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930
  • Папера, акварэль. Збор А.Смірновай
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930
  • Папера, акварэль. Збор А.Смірновай
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930
  • Папера, акварэль. Збор А.Смірновай
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930
  • Папера, акварэль. Збор А.Смірновай
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930
  • Папера, акварэль. Збор А.Смірновай
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
З серыі малюнкаў "Сялянскія тыпы"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930
  • Папера, акварэль. Збор А.Смірновай
Прайсці налева
Прайсці направа

У 1927 годзе, верагодна, праз брата, Зінаіда Астаповіч атрымлівае ад Вацлава Ластоўскага, дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея, замову на серыю выпіленых лобзікам на фанеры малюнкаў сялянскіх тыпаў. Пасля ён быў набыты Беларускім дзяржаўным музеям і дэманстраваўся на спецыяльных падстаўках. Захаваліся шматлікія эскізы да гэтай серыі. Магутныя, з грубаватым малюнкам і яркімі ўсплёскамі колеру, мініяцюры і дагэтуль не страцілі ні мастацкай, ні гістарычнай каштоўнасці. 1927 годам, верагодна, можна датаваць і невялікі малюнак пяром, магчыма, кніжную ілюстрацыю, «Па дарозе ў школку». Мастачка вырашае тэму шэсця дзяцей жанрава — з усімі дэталямі адзення, як своеасаблівы фрыз, але ўспрымаецца гэты малюнак шырэй і больш абагульнена — як шлях да ведаў.

Заказы, безумоўна, стымулявалі талент Зінаіды Астаповіч, але яны былі рэдкія, разавыя, а «даставаць» іх было не ў характары Зінаіды.

«На маю думку, ты зрабіла ўсё ж памылку, што не пайшла больш у выдавецтвы. Дык там з аднаго-двух разоў нічога не выхадзіш і калі падвернецца зручны выпадак, выпадкова, дапусцім, атрымаеш працу, а тамака пайдзе і пайдзе. І я хадзіў некалькі разоў, толькі трэба сказаць, мала яшчэ хадзіў...» 

Ліст А. А. Астаповіча — З. А. Бачаровай ад 24 кастрычніка 1934 года. Архіў сям’і І. Т. Нерсэсавай, Масква.

Актыўны перыяд творчасці перарываецца ў лютым 1928 года замужжам (не без ваганняў і па парадзе брата яна прыняла прапанову ветэрынарнага ўрача Івана Бачарова) і нараджэннем дачкі Ніны. Ненадоўга Зінаіда пакідае Ленінград (да 1924 года Петраград), пераязджаючы па месцы працы мужа ў г. Новаржэў Пскоўскай вобласці. Але ўжо ў 1930 годзе сям’я вяртаецца ў Ленінград, дзе Зінаіда Астаповіч, па мужу Бачарова, на працягу 11 гадоў выкладала графіку на рабфаку Ленінградскага ветэрынарнага інстытута, у якім працаваў і вучыўся ў аспірантуры яе муж, у будучыні доктар навук, які з 1937 года стаў рэктарам інстытута. З-за таго, што часта хварэла дачка, часу для творчасці заставалася ўсё менш. І ўсё ж менавіта ў 1930-я гады Зінаіда пачынае сур’ёзна займацца жывапісам, асабліва ў летнія месяцы. У Мярова пад Лугай, дзе здымалі дачу Бачаровы і збіралася ўся сям’я, не раз прыязджаў на эцюды з Мінска брат Аркадзь. На жаль, гэтыя жывапісныя творы часткова былі страчаны падчас эвакуацыі ў пасёлак Заазер’е Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобласці ў 1941—1944 гадах. 

Дрэва. Рыбнае
Дрэва. Рыбнае
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1950-ыя
  • Кардон, алей. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

У 1942—1944 гадах Зінаіда выкладала маляванне ў Молатаўскай сярэдняй школе № 66. Эцюды 1940-х гадоў, якія захаваліся, усё гэтак жа традыцыйна-рэалістычныя. Колер і свабодны шырокі жывапіс з’явяцца пазней, у пасёлку Рыбнае Разанскай вобласці, куды Зінаіда пасля разводу з мужам пераязджае ўслед за сям’ёй дачкі Ніны ў 1955 годзе. Тут, у маленькім пасёлку, куды ў навукова-даследчы інстытут пчалярства была запрошана Ніна, расцвітае дар яе маці як пейзажыста і майстра кветкавага нацюрморта, якая часта піша віды са свайго вакна і двор каля дома.

Лугавыя кветкі
Лугавыя кветкі
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1930-ыя
  • Палатно, алей. Збор А.Смірновай
Складаны букет
Складаны букет
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1950-ыя
  • Палатно, алей. Збор А.Смірновай
Тры хрызантэмы
Тры хрызантэмы
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1950-ыя
  • Палатно, алей. Збор А.Смірновай
Прайсці налева
Прайсці направа

Як цудоўная садоўніца, Зінаіда разбівае каля дома свае раскошныя кветнікі — вырошчвае герберы, астры, настуркі, вяргіні. Днём, паклаўшы маленькіх унукаў спаць, прыдумаўшы для іх і расказаўшы кожны раз новую казку, адводзіць душу ў нацюрмортах — радасных, залішне-пышных, і мажорных — насуперак цяжкім сямейным абставінам, страце сталага звыклага дабрабыту і цалкам забяспечанага ўкладу жыцця ў Ленінградзе.

   І ўсё ж не гэты жывапіс стаў сапраўднай спадчынай, творчым здабыткам Зінаіды Астаповіч-Бачаровай. Знайшла сябе яна толькі ў Віцебску, дзе ў сям’і дачкі пражыла апошнія 30 гадоў свайго жыцця, з 1963 года. Менавіта тут, у час яе жыццёвай восені (ёй было ўжо далёка за 60), нечакана выплюхнуўся яе шчодры каларыстычны дарунак. Гэты «позні віцебскі рэнесанс» даў сотні сапраўды арыгінальных твораў.

Віцебскі дворык
Віцебскі дворык
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1960-ыя
  • Кардон, гуаш. Збор А.Смірновай
Мой двор
Мой двор
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1960-ыя
  • Кардон, гуаш. Збор А.Смірновай
Прайсці налева
Прайсці направа

Месцы пастаянных прагулак Зінаіды – утульныя маленькія панадворкі, скверы, паркі і набярэжныя старога Віцебска, наваколлі дачнай мясцовасці ў Лётцах пад Віцебскам, – сталі рэальнымі матывамі вялізнай серыі цудоўных гуашаў-мініяцюр. Частка з іх цалкам пазнавальная (серыя «Віцебскія дворыкі», 1960—1970-я), большасць жа — выдуманыя, фантазійныя. «Нават сціплы беларускі пейзаж яна бачыла як частку светабудовы», — прымеціў журналіст Ілля Куркоў.

Яліны
Яліны
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970
  • Кардон, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Светлы дзень
Светлы дзень
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1969
  • Кардон, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Далі
Далі
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970
  • Кардон, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Вечар у лесе
Вечар у лесе
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1968
  • Кардон, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
У парку
У парку
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1972
  • Кардон, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Восень
Восень
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970
  • Кардон, гуаш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

Гэтыя дзівосныя каляровыя гармоніі часта былі адлюстраваннем настрою Зінаіды («Я радуюся»), часам уражаннем ад рэальных матываў прыроды («У парку»), рэдка — натурнымі эцюдамі («Набярэжная Дзвіны»). Колеравы талент мастачкі як быццам таіўся пад спудам, драмаў і прарваўся зараз, раптоўна, даўшы некалькі сотняў геданістычных твораў, выкананых лёгка, артыстычна, натхнёна. Каляровая аркестроўка іх такая багатая і вытанчаная, прыёмы такія адважныя і разнастайныя, а выкананне такое віртуознае, што некаторыя з гэтых маленькіх твораў можна смела назваць яе шэдэўрамі. 

Ілюстрацыя да твора Франсуа Рабле
Ілюстрацыя да твора Франсуа Рабле
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, змешаная тэхніка. Прыватны збор
Ілюстрацыя да нявядомага твора
Ілюстрацыя да нявядомага твора
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, змешаная тэхніка. Прыватны збор
Ілюстрацыя да твора Франсуа Рабле
Ілюстрацыя да твора Франсуа Рабле
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, змешаная тэхніка. Прыватны збор
Ілюстрацыя да нявядомага твора
Ілюстрацыя да нявядомага твора
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, пастэль, італьянскі аловак. Прыватны збор
Ілюстрацыя да казкі Ханса Крысціяна Андэрсена "Свінапас"
Ілюстрацыя да казкі Ханса Крысціяна Андэрсена "Свінапас"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, каляровыя алоўкі. Прыватны збор
Ілюстрацыя да нявядомага твора
Ілюстрацыя да нявядомага твора
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, акварэль, туш. Прыватны збор
Ілюстрацыя да трагедыі Уільяма Шэкспіра "Атэла"
Ілюстрацыя да трагедыі Уільяма Шэкспіра "Атэла"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, пастэль. Прыватны збор
Ілюстрацыя да гістарычнага рамана Марка Твэна "Прынц і Жабрак"
Ілюстрацыя да гістарычнага рамана Марка Твэна "Прынц і Жабрак"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, аловак, акварэль. Прыватны збор
Ілюстрацыя да казкі Шарля Перо "Пяпялушка"
Ілюстрацыя да казкі Шарля Перо "Пяпялушка"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, гуаш, каляровыя алоўкі. Прыватны збор
Ілюстрацыя да трагедыі Уільяма Шэкспіра "Атэла"
Ілюстрацыя да трагедыі Уільяма Шэкспіра "Атэла"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, пастэль. Прыватны збор
Ілюстрацыя да гістарычнага рамана Марка Твэна "Прынц і Жабрак"
Ілюстрацыя да гістарычнага рамана Марка Твэна "Прынц і Жабрак"
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970-ыя
  • Папера, акварэль, аловак, туш, пяро. Прыватны збор
Прайсці налева
Прайсці направа

Па колькасці і вынаходлівасці з імі могуць супернічаць толькі ілюстрацыі да чароўных казак рускай і замежнай класікі, якімі Зінаіда Астаповіч-Бачарова займалася ўсё жыццё «для сябе», чытаючы кнігі літаральна «з алоўкам».

Гэтыя шматлікія ілюстрацыі (іх дзясяткі, можа быць, сотні — дзіўных, мудрагелістых, часта гратэскных), напісаныя гуашшу на кардонках-донцах ад тартоў, яна не надта шанавала, звала іх «тварыкамі», але не магла не выплюхваць свой запал да «ажыўлення» кніжных персанажаў.

Віцебск — горад мастакоў, тут пры Педагагічным інстытуце (зараз Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава) з 1959 года працавала мастацка-графічнае аддзяленне, дзе выкладалі выдатныя майстры — графік Рыгор Клікушын, выпускнік Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута Валянцін Дзежыц, жылі яе малодшыя па ўзросце сучаснікі — жывапісцы Пётр Явіч, Аляксандр Салаўёў... Але ёй і ў галаву не прыходзіла зайсці ў віцебскае аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі ці Віцебскі абласны краязнаўчы музей паказаць свае працы, дамовіцца аб выставе: заміналі далікатнасць і сціпласць, патрабавальнасць да сябе, унутраная годнасць, высокая планка ацэнкі твора мастацтва.

Малюнак з серыі “Тыя, што праходзяць міма”
Малюнак з серыі “Тыя, што праходзяць міма”
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1980-ыя
  • Папера, каляровыя алоўкі. Збор А.Смірновай
Малюнак з серыі “ Тыя, што праходзяць міма”
Малюнак з серыі “ Тыя, што праходзяць міма”
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1980-ыя
  • Папера, каляровыя алоўкі. Збор А.Смірновай
Прайсці налева
Прайсці направа

Творчае даўгалецце Зінаіды Астаповіч-Бачаровай аказалася амаль роўным жыццёваму. Апошнія яе працы датаваны другой паловай 1980-х гадоў: серыя алоўкавых замалёвак з філасофскай назвай «Тыя, што праходзяць міма» — гратэскныя, нават некалькі шаржаваныя імгненныя назіранні з акна першага паверха старога чалавека, жыццёвая прастора якога звузілася да межаў кватэры.

75 гадоў з 95 Зінаіда Бачарова пражыла пры савецкім ладзе, але не ўспрымаецца, як ні дзіўна, «савецкай мастачкай». Адбіліся «прышчэпка» стылю мадэрн і наймацнейшы творчы зарад эксперыментаў непераўзыдзеных 1920-х. Ёй і як чалавеку, і як мастаку было ўласціва мудрае прыманне плыні жыцця такога, якое яно ёсць. Яна проста і разумна глядзела на калізіі лёсу — таму, магчыма, патэтыка сацрэалізму і кан’юнктура не кранулі яе асобы, хоць у яе працах вельмі адчувальна, як змяняецца стыль часу. Матывы яе творчасці засталіся па-за агульнапрынятымі вытворчымі савецкімі — простымі, камернымі: кветкі, дзеці, казкі, прырода, мацярынства, балет, родныя асобы. Гэтая незамутненасць творчасці, вядома, — вынік герметычнасці, «адключанасці» яе ад мастацкіх працэсаў і ідэалагічных патрабаванняў дзяржавы.

Партрэт унучкі Леначка
Партрэт унучкі Леначка
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970
  • Папера, аловак. Збор А.Смірновай
Партрэт унука Андрэя
Партрэт унука Андрэя
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1970
  • Папера, аловак. Збор А.Смірновай
Прайсці налева
Прайсці направа

Зінаіда Астаповіч-Бачарова ніколі не ўспрымала як трагедыю сваю невядомасць і творчае пустэльніцтва: працавала для сябе, таму што «калі я не малявала, мяне гэта непакоіла, нельга было не маляваць».

Невядомасць была коштам свабоды творчасці; яна заплаціла гэтую цану проста і натуральна, як усё, што рабіла. 

Але мастачка заўсёды жыла з унутраным адчуваннем, што рана ці позна прызнанне прыйдзе, і спакойна, без мітусні, чакала «свайго часу». І ён надыйшоў. На пытанне журналістаў на вернісажы сваёй першай выставы, што б яна выбрала, калі б ёй было дадзена іншае жыццё, адказала без ваганняў: «Творчасць». Зінаіда Антонаўна памерла 26 верасня 1993 года ў Віцебску на 96-м годзе жыцця, стаўшы феноменам беларускага мастацтва.

  Творчасць Зінаіды Астаповіч-Бачаровай укладваецца па часе ў рамкі большай часткі ХХ стагоддзя. Але яе творы ўжо немагчыма не ўлічваць у стагоддзі XXI-м — і не толькі ў кагорце віцебскіх мастакоў ХХ стагоддзя. Яе творы ўвайшлі ў пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мастачка адна з нямногіх была абрана экспанентам грандыёзнай выставы «Дзесяць стагоддзяў беларускага мастацтва» (2014) у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

 

 

         ЛІСТЫ А.А. АСТАПОВІЧА 3.А. АСТАПОВІЧ (БАЧАРОВАЙ) 1915-1941

 

Беларускі графік Аркадзь Антонавіч Астаповіч (1898-1941) пакінуў пасля сябе невялікую эпісталярную спадчыну. Лісты мастака (усяго іх 30) у сваёй большасці (28) адрасаваны малодшай сястры, мастачцы Зінаідзе Антонаўне Астаповіч (па мужу Бачаровай) (1898–1993). Перапіска з сястрой працягвалася больш за 25 гадоў: першы ліст датаваны 1915 г., апошні адпраўлены незадоўга да гібелі – у ліпені 1941 г.

У цяперашні час лісты Аркадзя Антонавіча захоўваюцца ў двух зборах: большая частка ў г. Маскве ў прыватным зборы пляменніцы мастака мастацтвазнаўцы І.Ц. Нерсесавай (22 лісты), астатнія ў Мінску ў фондзе Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. У дадзенай публікацыі скарыстана толькі частка спадчыны. Пры адборы лістоў складальнік імкнуўся захаваць храналагічны прынцып, а такія даць рознабаковае ў яўленне пра аўтара - яго ментальнасці, поглядах на мастацтва, творных задумах, уражаннях і інш. Лісты напісаны на рускай мове іпублікуюцца з некаторымі скарачэннямі. Наяўныя купюры, як правіла, пазначаны шматкроп'ем.

*2.VI. [19] l5 г. 

Мы ў Пярэжыры ўжо 3-ці дзень. Надвор'е даволі халоднае. У Нарве быў горад у духу Рэрыха. Адносна тваіх малюнкаў будзе вядома не ведаю калі, можа нават увосень, т.я. Рэрых сур'ёзна хворы. У мяне ўсяго ў Нарве зроблена 2 няшчасныя накіды і больш нічога. Можаш свабодна гэтаму верыць: не хлушу. Жадаю табе больш паспяховай працы.

Аркадзі Астаповіч.

*9.IX. [19] 24 г.

Дарагая Зінка, атрымаў сёння Твой цудоўны ліст і вельмі ўдзячны за яго. Па праўдзе кажучы, яно даставіла мне чыста эстэтычнае задавальненне, не кажучы аб астатнім. Узяў на сябе смеласць прачытаць яго Ірыне Міхайлаўне і ёй яно вельмі спадабалася. Вельмі добра. У мяне ўзнікла думка, і я яе з часам пры тваім добразычлівым удзеле выканаю. Прывяду Твае лісты ў парадак, абяру самыя лепшыя і складаю зборнічак "Лістоў Іды, матылі з палымянымі крыламі", якая ніколі не заблытаецца ў сетках падступнага павука, які глядзіць на ўсё з утылітарнага пункта гледжання. Добры ты чалавек, Зінка, і я зраблю ўсё, што змагу, каб дапамагчы Табе ўзляцець высока ў сонечных промнях. Ніколі не сумнявайся ўва мне. Калі б Табе ўдалося дасягнуць таго да чаго Ты імкнешся – гэта было б 50% маёй жыццёвай праграмы, а гэта ўжо шмат у наш час, калі ўсё выконваецца пастолькі, паколькі. Ты, мой маленькі Менцэль, не крыўдуй і не падай духам, калі часам я падвяргаю Цябе суровай крытыцы. У канчатковым выніку Ты я думаю ўсёткі ведаеш, як я да Цябе стаўлюся і як я Цябе шаную. На жаль, не магу напісаць Табе зараз што-небудзь прыгожае, бо такія ўмовы і абстаноўка, што нічога добрага не выходзіць. Мой жыццёвы шлях ужо вызначыўся і далейшыя змены ў ім могуць адбыцца толькі пад уплывам стыхійных сіл. Больш за ўсё радасці і ўсяго добрага, што можна знайсці, я знаходжу ў Вас, мае добрыя васалы, у тым жыццёвым крузе, які цесна стуліўся вакол мяне, у які ўваходзіць мама, Іда і Пончык, і ў які яшчэ трэба ўключыць ці дакладней ужо ўключаная Ніна , якую я люблю і якая мяне любіць, як гэта заўважылі, верагодна, хітрыя васалы даўно. Ніякага, канешне, адступлення гэта не азначае. Per aspera ad astra як было, так і застанецца. Шкадую толькі аб адным, мой непараўнальны і неацэнны алега, што запісацца давядзецца без Цябе, а гэта вельмі сумна, А адкладаць на доўгі тэрмін зноў-такі мне не хочацца, бо мне думаецца гэта было б лепш для Ніны усё-такі на яе долю давялося б тады менш усялякіх клопатаў і можа быць яна крыху адышла б, а то зусім яна закруцілася. Ну вось, дружа мой, напісаў Табе аб гэтым, каб і ў гэтым пытанні ўсё для Цябе было ясна. І я думаю, што, ведаючы мяне і Ніну, Ты баяцца гэтага не будзеш. Ну пакуль усё. Не буду зараз пісаць больш, так ужо хутка і сам вярнуся.

Твой Аркаша.

Ціскаю Тваю аксамітную касматую лапку.

Жаночы партрэт
Жаночы партрэт
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1926
  • Папера, аловак. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

* 6. 01. [19] 28 г.

Дарагая Зінка! 

Віншую Цябе з новым Новым Годам, жадаю Табе ўсяго найлепшага. Пасылаю Табе 3 верша Ясеніна. Мне падабаюцца "Узоры". Маленькая просьба да Цябе даведацца ў Міхалоўскай пра Шэхтмана, што працуе ў Кіеве, ці не з Гродна ён. Што да магчымых пераменаў у Тваім жыцці, то я гляджу ўхваляльна. Калі зможаце зрабіць чалавека шчаслівым, то і сама будзеш шчаслівая. Што ж тычыцца пытання аб мастацтве, то пры шчасці гэта справа другараднае. Ды і акрамя таго, калі немагчымы прамы шлях, то трэба, рухацца абыходнымі шляхамі. Не абавязкова для таго, каб быць мастаком жыць у Ленінградзе. Калі ж Табе ўдасца стварыць штосьці значнае, то, павер, даведаюцца аб Табе і ў Ленінградзе, і ў Маскве. «Калі ж ганяцца за ценем" і для гэтага загубіць сваё здароўе, а то і жыццё, і пры гэтым, з прычыны збегу неспрыяльных умоў, не дасягнуць нічога — ці не лепш тады не быць фанатыкам ідэі і паспрабаваць ажыццявіць яе мімаходзь, не заганяючы свайго жыцця і асабістага шчасця ў падполлі... Такім чынам, кароткае, але зразумелае рэзюмэ з усёй папярэдняй разведзенай на вадзіцы філасофіі – "выходзь замуж" пры ўмове, калі спадзяешся зрабіць свайго мужа шчаслівым, з астатнім ні з чым не лічыся і ўсё Табе дадасца. Я, сябрук мой, у гумарыстычным выглядзе выкладаю свае думкі, але і сур'ёзнае маё меркаванне такое. Вядома, я яго не навязваю і ні для каго яно не абавязкова. Я толькі карыстаюся правам дарадчага голасу, а рашэнне мудрае цалкам прыналежыць Табе. Пішы свае меркаванні, а то Ты вялікі гультай на лісты.У нас вакацыі — патроху малюю, некалькі ўдасканальваюся.З выставы жадалі 4 мае малюнкі набыць у Беларусь. асабліва я і не спадзяюся. Ну, пакуль усяго добрага. 

Пішы.

Твой Аркаша.

Адносіце малюнкаў для Беларускага музея — мая парада не рабіць іх, пакуль яны не закажуць па некалькі штук тых фігурак, якія ты даслала па адным экзэмпляры. Слова гонару, калі рабіць па 1 шт. за 70 кап., то я ахвотна, нягледзячы на не асабліва багатыя рэсурсы, іх купіў бы. А зараз яны жадаюць дарма атрымаць Твае замалёўкі, замовіўшы Табе па 3 шт. фігуркі кожнага тыпу (падумаеш масавую замову). Лічбы 11-га думаю паехаць у Мінск – калі заспею Ластоўскага – пагавару з ім.

** 21 .П. [19] 28 г.

Дарагая Зіначка! 

Віншую Цябе з новым этапам Твайго жыцця. Жадаю, вядома, каб Твой шлях быў прамы, без ухілаў, без выбоін. Як мне падаецца, ад Цябе гэта залежыць у моцнай ступені. Мая парада Табе — выкінуць з галавы, калі яшчэ толькі яна засталася, усякую рамантычную бязглуздзіцу, быць такім надзейным таварышам свайго мужа, як, напрыклад, у мяне Ніна і ўсё павінна пайсці добра Цяпер аб канкрэтным: глядзі, што б Ты не апынулася па-за саюза, не паўтары дурасці, якая атрымалася аднойчы… Што тычыцца белар. выставы, то цяпер невядома яшчэ калі яна будзе — верагодна, гады праз два-тры. У красавіку будзе краязнаўчая выстава, на каткрычу будуць прымацца малюнкі і фатаграфіі з выявай тыпаў і відаў Беларусі. Я тое думаю паслаць некалькі малюнкаў, але для Цябе, верагодна, цікавасці яна не ўяўляе. Калі даведваюся пра чарговую Усебеларускую выставу, Цябе неадкладна паведамлю. Даводжу да Твайго звесткі, што ў Пскове ёсць таксама грамадства мастакоў, у іх таксама бываюць выставы. Твае фігуркі ў Беларускім музеі выстаўлены ў добрай шклянай скрыні (па 1 шт. усякага гатунку)… Я патроху малюю: раблю накіды (гл. чынам, вядома, з Ніны), з людзьмі справа у мяне крыху становіцца лепш, хоць яшчэ ўсё роўна; намаляваў некалькі графічных малюнкаў. 

Цісніце Вашы лапкі. 

Аркаша.

Гісторыя аднаго кахання. 1 кампазіцыя
Гісторыя аднаго кахання. 1 кампазіцыя
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1925
  • Папера на кардоне, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Гісторыя аднаго кахання. 2 кампазіцыя
Гісторыя аднаго кахання. 2 кампазіцыя
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1925
  • Папера на кардоне, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Гісторыя аднаго кахання. 3 кампазіцыя
Гісторыя аднаго кахання. 3 кампазіцыя
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1925
  • Папера на кардоне, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Гісторыя аднаго кахання. 4 кампазіцыя
Гісторыя аднаго кахання. 4 кампазіцыя
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1925
  • Папера на кардоне, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Гісторыя аднаго кахання. 5 кампазіцыя
Гісторыя аднаго кахання. 5 кампазіцыя
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1925
  • Папера на кардоне, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Гісторыя аднаго кахання. 6 кампазіцыя
Гісторыя аднаго кахання. 6 кампазіцыя
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1925
  • Папера на кардоне, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

**9.Х. [19] 32 г. 

Сёння, мой сябар Зіначка, так шмат у галаве маёй узнікае думак, а ва ўяўленні – выяў, што не ведаю, як іх прывесці ў сістэму і з чаго пачаць. Увечары ішоў па Савецкай і вось у адным месцы, на лёгкім павароце вуліцы, бляск трамвайных рэек з сілуэтамі будынкаў удалечыні, ліхтарамі і чырванаватым небам, якое адлюстроўвала святочна – вячэрні бляск горада па асацыяцыі ўражанняў, выклікалі ўспаміны: – лінія Васільеўскім астравы, тое ж неба, тыя ж ліхтары, даўно некалі. І зараз палае неба над горадам-гігантам. І Ленінград успамінае 15 гадоў таму дасканалы подзвіг. А ночы ўгодкаў Кастрычніка ў першыя гады рэвалюцыі - нейкія жудасна чароўныя. Цёмныя, сляпыя дамы, дзе паўразбураныя, неба палымянага колеру, стральба. І далей успаміны і выявы здаюцца, як каралі на нітцы. Добра, што жывём мы падчас маладога, а то схільнасці да ўспамінаў можна было б лічыць прыкметай старасці. А жыць тое так, як хацелася б жыць і працаваць, можна сказаць, яшчэ і не пачынаў. Але… "пакуль ёсць у сэрцы кроў" трэба і буду імкнуцца да аднаго. Нінін партрэт Тваёй працы вісіць у мяне на сцяне і мімаволі часта ў мяне ўзнікае думка: "Які б выдатны партрэтыст мог бы з Цябе выйсці. Цяпер я, мабыць, сам засумаваў па фарбах – і таму, можа быць, збольшага падоўгу гляджу на гэтыя два партрэта: Нінін і Твой аўтапартрэт.Бачыў я шмат сучасных партрэтаў, але амаль нідзе няма такіх блізкіх і правільных суадносін у колеры натуры і партрэта. Увогуле сапраўды шмат падобнага на старых майстроў партрэта.Пра малюнак гэтага, вядома, сказаць нельга (малюнак партрэта) Няўжо, калега, Цябе не цягне напісаць ад пачатку да канца мамашын партрэт — ну стварыць "шэдэўр" што завецца. Дастаць фанерку, падшліфаваць яе, загрунтаваць і пачаць працаваць. Падумай, калі б Ты кожны год рабіла па адной добрай працы, да канца дзён Тваіх стварылася б маленькая галерэя шэдэўраў. Пішу, хоць і жартам, па сур'ёзна. Цяпер у стаўленні мастацтва ўсталёўка "за авалоданне майстэрствам" і такія выгляду жывапісу як нацюрморт, пейзаж, партрэт, як этапы авалодання майстэрствам, атрымліваюць зноў правы грамадзянства. Так што, мой сябар, пішы, што Ты думаеш і робіш у галіне з выразнай працы. Я дні тры прахварэў, зараз амаль паправіўся. За тры дні (ужо ачуняўшы) перамаляваў 5 карт для Выдавецтва і здаў ужо (расцэнка – 90 р.). Новай працы пакуль не было - сказалі зайсці дня праз два. Увогуле, наша "фірма" (я і Дучыц) сябе зарэкамендавала і своечасовым, і добрасумленным выкананнем заказаў. Пры падрыхтоўцы і афармленні да 15-ай гадавіны мастакі мінскія зарабілі тысячы па 2 рублі. 12-га адкрываецца 5-я Усебеларуская мастацкая выстава. Я даў 9 малюнкаў (заўтра даведаюся, што з іх прынята, а можа быць і нічога). Увогуле з тых работ, што я прывозіў у Маскву. Калі б Выдавецтва своечасова плаціла грошы — усё было б цудоўна. Але нічога - заплацяць не цяпер, так пазней, а грошы заўсёды бываюць патрэбныя. Часу ў мяне вольнага – 0…

З 1933 г. у Ленінградзе зноў, як Ты, я думаю, ведаеш, адчыняецца Акадэмія Мастацтваў у ранейшым будынку.

Ну, усяго добрага. 

Твой Аркаша.

Сёння магу дапоўніць свой ліст: на выставу ўзялі 5 малюнкаў, хоць, па-мойму, яны таксама, безумоўна, слабаватыя.

За некаторых беларускіх мастакоў можна парадавацца – даюць ужо вельмі сімпатычныя рэчы. Бачачы іх рост, усведамляеш, што сам амаль топчашся на месцы. Крыху стала сумна, але па правіле старажытнага Рыма "ніколі нельга складаць мір пасля паразы". Так і ў мяне кожная няўдача спараджае яшчэ больш настойлівае жаданне да перамогі. У Дучыца такі ж настрой. "Хоць, – кажа,– буду галадаць, а са школамі разраблюся і буду працаваць". Яшчэ гадоў 14 у маім распараджэнні. Адно ўжо добра, што сёлета няма ў мяне фізікі – вечары, прынамсі, вольныя – не трэба рыхтавацца. Яшчэ паваюем. 

Такім чынам, мой сябар, усяго добрага.

Твой Аркаша.

** 24.1. [19] 34 г. 

Дарагая Зіначка, ліст Твой прыстойна часу ляжаў у мяне на стале. Сваім выглядам яно павінна было нагадваць, што я павінен адказаць і вось толькі сёння, нарэшце, пішу. Усё ніяк не выбраць часу – працы вельмі шмат. І па школе і ў Выдавецтве… Шкада, што мы не разам, а то маглі б працаваць удваіх. Наогул, у наступным годзе пакіну сабе толькі адну школу, т.я. зусім пакінуць педагагічную дзейнасць будзе, мабыць, нельга, а ад астатніх адмоўлюся, перайду ў саюз Рабіс. Уся справа будзе бліжэй да прамой мастацкай дзейнасці. Цяпер хачу падпрацаваць, каб назапасіць невялікі фонд на паездку ў Ленінград, калі будзе ўсё добра. Часам падумаеш з сумам аб тым, што недзе далёка ў вялікім і шумным горадзе ўсе дарагія і блізкія мне людзі, з якімі хацелася быць разам, але нічога не зробіш, дык ужо склалася жыццё. Можа быць, калі-небудзь і будзем разам… Па-мойму, Ты зрабіла ўсё ж такі памылку, што не пайшла больш у выдавецтва, т.я. там з аднаго, двух разоў нічога не выходзіш, а падвернецца спрыяльная сітуацыя, выпадкова, дапусцім, атрымаеш працу, а там і пойдзе, і пойдзе. Бо і я хадзіў некалькі разоў, толькі трэба сказаць, што мала яшчэ хадзіў. А цяпер, хоць мне з Дучыцам і даюць больш усялякія тэхнічныя перамалёўкі, але ўжо па гэтай справе мы лічымся па 3-м (так бы мовіць, самаму вышэйшаму) разраду. Нават ёсць, мабыць, клопат аб тым, каб нас забяспечыць працай. Цяпер у нас павінна ў бліжэйшай будучыні адкрыцца выстава беларускага мастацтва за 15 гадоў. Па праўдзе кажучы, даць на яе не было чаго, але даў усё ж некалькі малюнкаў, не ведаю, прымуць ці не – будзе відаць. У сувязі з тым, што памяшканне занята пакуль пад экспанаты, студыя часова не працуе. Пазнаёміўся і гаварыў прыстойна з адным мастаком Руцаем. Нешта запазычыў карыснага і цікавага. Ён вучыўся ва Ўхуцеіне і зараз часова як бы з'яўляецца кіраўніком нашай студыі… Ну ўсяго добрага, мілы сябар.

Твой Аркаша.

Куток лесу
Куток лесу
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1915
  • Папера, акварэль, туш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Вясковая вулица
Вясковая вулица
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1925
  • Папера на кардоне, туш, акварэль. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Гандляры яблыкамі
Гандляры яблыкамі
Зінаіда Астаповіч-Бачарова
  • 1917
  • Папера, каляровыя крэўды. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

** 10.X. [19]36 г. 

Дарагая Зіначка!

Зрабіў я вокладку да Рабінзона Круза — паваждаўся з ёй парадкам, але ўсё ж атрымалася, увогуле, нічога. Расцанілі ў 145 руб. Увогуле магу разлічваць, што час ад часу вокладкі мне будуць даваць. Зараз у выдавеце працы няма, так што трохі папрацую сам. Паставіў сабе даволі сімпатычны нацюрморт з яблыкамі. Заўтра пачну над ім працу. 7-га лістапада ў нас чарговая мастацкая выстава. Даць на яе амаль няма чаго: пару малюнкаў, 2–3 графічныя працы, калі пройдуць. Дасылаю Табе найпростыя спосабы загрунтоўкі палатна і фанеры. Спосабы розныя ў залежнасці ад таго матэрыялу, які ў Цябе знойдзецца. Жадаю поспеху – працуй, мой сябар, сістэматычна, хоць па 2 гадзіны ў дзень ... 

Твой Аркаша.

**6.III. [19]40 г.

 Дарагая Зіначка!

Цяпер у мяне няма працы ў выдавецтве (гэта дрэнна — няма грошай), але ёсць вольны час (гэта добра — малюю). Узяўся за акварэль, якую я кахаю, мабыць, больш алейных фарбаў (верагодна, адбіваецца графічны ўхіл). Спрабаваў працаваць гуашшу, пастэллю – нічога пакуль не атрымліваецца — і неяк да гэтых відаў выяўленчай тэхнікі не ляжыць душа. Акварэллю раблю накіды рабят, малюнкі па памяці, апрацоўваю некаторыя мінулыя замалёўкі — увогуле, трэніруюся… 

Цалую Цябе.

Твой Аркаша.

12.VII.[19]41 г. 

Дарагія Зіначка, Іван Аляксандравіч і Ніначка!

Напісаў 2 лісты ўжо – не ведаю, ці атрымалі Вы іх. Я ўжо ў частцы, хутка буду ведаць свой адрас, тады напішу, а Цябе, Зіначка, прашу тады неадкладна адказаць, ці няма якіх вестак ад Ніны, якую я з хворым Сеняй і Валяй пакінуў у в. Каралеў Стан (калгас Леніна) каля станцыі Калодзішча за 15 км ад Мінска ў сям'і Піліпавіча. Жадаецца спадзявацца, што яна як-небудзь адтуль выбралася ... тады яна Вам напіша. Слабая ў мяне надзея ўбачыць іх зноў ці хаця б даведацца, што яны жывыя, але хочацца спадзявацца на гэта. Я здаровы. Ногі, якія я падчас пераходу крыху падбіў, праходзяць. Цяпер галоўнае пытанне для мяне – гэта лёс Ніны і рабят. Калі б ведаць, што з імі ўсё добра – больш бы я нічога не хацеў. Спадзяюся, што ў Вас усё добра. 

Цалую Вас усіх. 

Ваш Аркаша.

 

Прадмова, публікацыя і нататкі А.Д. Смірновай.

 

Аўтар – Надзея Усава, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Афармленне – Кацярына Шайдука, малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30