Міжнародная міжмузейная віртуальная выстава – "100 гадоў СССР"
Напярэдадні гэтай знамянальнай даты Дзяржаўны Рускі музей выступіў з ініцыятывай стварэння міжнароднай міжмузейнай віртуальнай выставы, якую падтрымалі 56 музеяў Расіі і краін СНД, у тым ліку музеі Азербайджана, Беларусі, Казахстана і Таджыкістана. У рамках віртуальнай экспазіцыі можна ўбачыць больш за 1200 твораў жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якіх знайшла адлюстраванне гэтая непаўторная эпоха.
Творы выяўленчага мастацтва савецкага перыяду – важная крыніца для вывучэння гісторыі і культуры СССР, разумення і паглыблення ў гэтую гістарычную эпоху, якая, нягледзячы на ўсе супярэчнасці, уяўляе сабой каштоўны вопыт мірнага існавання розных народаў на вялізнай тэрыторыі. Сяброўства, супрацоўніцтва, салідарнасць, узаемавыручка, стваральная праца, клопат пра сям’ю і дзяцей, масавае далучэнне да спорту і здаровага ладу жыцця, высокі ўзровень адукацыі і культуры, прыярытэт духоўных каштоўнасцей над матэрыяльнымі, калектыўнага над індывідуальным, захаванне нацыянальных культур і традыцыйных каштоўнасцей, любоў да Радзімы і служэнне Айчыне – далёка не поўны спіс прыярытэтаў і каштоўнасцей, з якімі асацыіруецца савецкая эпоха.
Задача выставы – аб’яднаць найлепшыя творы, створаныя ў савецкі перыяд, з мэтай прыцягнення ўвагі да гісторыі Савецкага Саюза праз творы выяўленчага мастацтва, што захоўваюцца ў зборах музеяў Расіі і краін СНД. Адна з мэт выставы – знаёмства інтэрнет-карыстальнікаў (у першую чаргу пакаленне, якое вырасла ўжо пасля распаду СССР) з выяўленчым мастацтвам рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР, і ўмацаванне міжнацыянальных і міжнародных сувязей у сферы культуры.
У віртуальнай экспазіцыі, арганізаванай па храналагічным і тэматычным прынцыпе, выдзелены раздзелы, у якіх сабраны творы па пэўнай тэме: сям’я, дзяцінства, праца, спорт, культура, святы, індустрыялізацыя, абарона Айчыны, космас і іншыя важныя сферы жыццядзейнасці савецкага грамадства. Савецкаму дызайну і архітэктуры таксама прысвечаны асобныя блокі. Праца над выставай працягваецца, творы з расійскіх і замежных музеяў яшчэ паступаюць у Рускі музей і паступова папаўняюць віртуальную выставу.
9 лютага а 12-й гадзіне ў Цэнтры мультымедыя Рускага музея адбудзецца анлайн-прэзентацыя гэтага маштабнага міжмузейнага праекта, у якой плануюць прыняць удзел прадстаўнікі музеяў Расіі і краін СНД. Трансляцыя прэзентацыі будзе праходзіць на партале “Віртуальны Рускі музей” і ў сацсетках Рускага музея.
Віртуальная выстава да 100-годдзя Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік