Рытмы дзесяцігоддзяў: фарфор Мікалая Міхалапа (1886–1979) з сямейнай калекцыі (1910-е-1960-е)

У калекцыі наследнікаў Мікалая Пракопавіча Міхалапа – сям’і Скеп’ян – захавалася невялікая (да 20 прадметаў), але цікавая калекцыя фарфоравых вырабаў.

Віртуальная выстава, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння мастака, дазволіць увесці ў навуковы ўжытак яшчэ некалькі малавядомых твораў Міхалапа-кераміста і паказаць яго асаблівую ролю першапраходца ў стварэнні беларускага савецкага фарфору.

Мікалай Міхалап
Мікалай Міхалап
Фотаздымак
  • 1920-я

Сам аўтар не называў свае творы і не экспанаваў іх на выставах, так што глядач убачыць іх упершыню.

Назвы вазам у адпаведнасці з вядомымі публікацыямі тонка і паэтычна дадзены праўнучкай мастака, кандыдатам гістарычных навук Анастасіяй Скеп’ян, у доме якой захоўваецца калекцыя.

Як вядома, Мікалай Пракопавіч, ураджэнец Мінска і сын чыгуначніка, вучыўся ў Санкт-Пецярбургу ў Цэнтральным вучылішчы  

дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва барона Шцігліца (дыпломны праект “Зубр” (1915)). Ужо ў Мінску ўдзельнічаў у выставе “Мастакі – фронту” з некалькімі керамічнымі работамі.

У 1920-я гады Мікалай Міхалап быў запрошаны скульптарам М. Керзіным у якасці выкладчыка кафедры керамікі ў Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе актыўна вяліся пошукі нацыянальнага беларускага стылю ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Ад гэтага перыяду захавалася ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея каля 40 твораў яго вучняў.

Пасля вызвалення Мінска Міхалап вярнуўся з эвакуацыі ў Кражы Куйбышаўскай вобласці. У 1940-я – 1950-я гады Мікалай Пракопавіч, адзіны тады ў рэспубліцы дыпламаваны спецыяліст па кераміцы, быў кансультантам на Мінскім кафельным заводзе, які адкрыўся ў 1946 годзе, не будучы ў яго штаце. З 1949 года ён пачаў развіваць на заводзе вытворчасць дэкаратыўных керамічных і фарфоравых вырабаў.

У 1951 годзе частку вытворчых магутнасцей завода перанакіравалі на выраб дэкаратыўна-прыкладных твораў – ваз, чайных сервізаў, статуэтак. Якасныя пераўтварэнні тэхналогіі і асартыменту прадукцыі прывялі да змены назвы прадпрыемства – з 1951 года яно называецца як “Мінскі фарфорава-фаянсавы завод”. Гэта дата стала афіцыйным “днём нараджэння” беларускага савецкага фарфору і фаянсу.

Мікалай Міхалап
Мікалай Міхалап
Скульптар А. Дранец
  • 2003
  • Бюст. Пластылін. Не захаваўся
Мікалай Міхалап
Мікалай Міхалап
  • 2006
  • Бюст.
Прайсці налева
Прайсці направа

Да 1963 года, калі галоўным мастаком завода стаў Віктар Гаўрылаў, выпускнік Львоўскага інстытута дэкаратыўнага мастацтва, Міхалап навучаў лепцы і фармоўцы маладых спецыялістаў. Першыя творчыя крокі мінскага завода звязаны з яго імем.

Ён і сам, захапіўшыся творчымі задачамі, шмат працаваў для сябе над формамі ваз – як заказных трыумфальных і дэкаратыўных, так і для хатняга ўжытку. Ён працаваў ва ўласным стылі, як і да вайны, паступова выпрацаваўшы сваю канцэпцыю нацыянальных вобразаў у кераміцы, асабліва ваз, прызначаных для ўкаранення ў вытворчасць і шырокага прымянення. Мікалай Міхалап, безумоўна, браў за аснову народную беларускую кераміку – формы глякоў і збаноў з аднаго боку, антычныя традыцыі – з другога, эстэтыку мадэрну – з трэцяга і ўсходнія – з чацвёртага. Ён стараўся ўкараніць усё лепшае ў гісторыі фарфору, сфарміраваўшы асаблівы беларускі стыль. Мікалай Міхалап прапаноўваў для дэкору матывы старажытных і сучасных класічных і народных узораў, стварыўшы цэлую серыю – своеасаблівую сюіту з беларускіх брэндаў – вазы “Бульба”, “Лянок”, “Кукуруза”, “Дурніцы”, “Струмень”.

Ваза “Рыбкі”
Ваза “Рыбкі”
  • 1910-я

Атрымаўшы акадэмічную адукацыю, ён не адышоў ад строгай сіметрыі пасудзіны і выразнасці пластыкі. Яго вазы, захоўваючы класічную сіметрычнасць, выглядаюць як быццам злепленымі ўручную. У залежнасці ад задач ён выкарыстоўваў альбо бліскучую гладкую, альбо фактурную, рэльефную паверхню, падкрэсліваючы натуральную прыгажосць матэрыялу – фаянсу, маёлікі і фарфору.

Ваза чатырохгранная “Струмень”
Ваза чатырохгранная “Струмень”
  • 1930-я гг.; 1950-е гг.

Традыцыі Усходу

У вучылішчы барона Шцігліца студэнты вывучалі гісторыю керамікі, у тым ліку і Далёкага Усходу. Таму не дзіўна і парадаксальная адпаведнасць яго ваз са старажытнай японскай керамікай Дзëмон. Уся кераміка гэтага перыяду (каля 13 000 – 300 гг. да н. э.) ляпілася толькі ўручную (метадам жгутоў). Ганчарнае кола было яшчэ невядома японцам. Менавіта таму пасудзіны Дзёмон маюць свабодныя абрысы, “якія дыхаюць”, дзе кожная рэч унікальная. Мікалай Міхалап, як і старажытныя майстры Японіі, ствараў паверхню, поўную тактыльных адчуванняў і прыродных рытмаў.

Тэматыка Міхалапа таксама суадносіцца з японскай керамікай – культ прастаты, раслінныя матывы, урадлівасць зямлі, лірыка прыроды, за якой чытаецца магія і стыхія агню.

Вазы “Ціхі блакіт” і “Зямля і дым”
Вазы “Ціхі блакіт” і “Зямля і дым”
  • 1950-я гг.

Гэта падабенства ляжыць на ўзроўні глыбіннага архетыпа. Мікалай Міхалап, прайшоўшы пецярбургскую школу ў эпоху мадэрну, інтуітыўна прыйшоў да тых жа прынцыпаў, што і старажытныя кітайцы і японцы, якія вызнавалі дзэн-будызм, – каштоўнасці тактыльнай паверхні, прыроднай асіметрыі ў роспісе, эскізнасці і незавершанасці, напоўненасці гліны жывой фактурай, якая “дыхае”. Ніякай дбайнасці, прадуманасці, а прытрымліванне волі выпадку, поўная натуральнасць, давер матэрыялу. Гэта блізкасць – не запазычанне, а паралельнае выяўленне магіі “прыроднай гліны” беларускім майстрам XX стагоддзя, адкрыцці якога суадносныя па значнасці з еўрапейскімі. Прыцягвалі яго і антычныя традыцыі – акантавыя лісты, лаўровыя вянкі, увядзенне залачэння.

Кубак і пасудзіна з вечкам з набору “Юбілейны”
Кубак і пасудзіна з вечкам з набору “Юбілейны”
  • 1956

Культ прыроды: ад канкрэтнага да міфалагічнага. “Беларуская сюіта”

Мікалай Міхалап быў зачараваны фактурай і формамі жывой прыроды.

Вазы “Дурніцы” і “Маскарад”
Вазы “Дурніцы” і “Маскарад”
  • 1950-я гг.
Ваза “Бульба”
Ваза “Бульба”
  • 1956

Напрыклад, на яго знакамітых вазах “Бульба”, “Кукуруза” і “Лянок” паверхня літаральна “злеплена” з натуры – мастак рабіў гіпсавыя злепкі з клубняў бульбы або пачаткаў кукурузы. У яго архівах знаходзяцца дзясяткі фотаздымкаў клубняў бульбы. Ён уважліва, як батанік, вывучаў сцëблы і кветкі льну. Гэта не проста малюнак, гэта вобраз, натхнёны самой прыроднай формай. Пры гэтым яго вазы выглядаюць класічнымі.

Ваза “Лянок”
Ваза “Лянок”
  • 1950-я
  • Фаянс, прадзіранне, роспіс солямі, паліва
Ваза “Лянок”
Ваза “Лянок”
  • 1950-я
  • Фаянс, прадзіранне, роспіс солямі, паліва
Прайсці налева
Прайсці направа

Асабліва прыгожая ваза “Лянок”, якая нагадвае снапок лёну, перавязанага ля падножжа жгутом і сцëбламі зялёна-блакітнага колеру, які цягнецца ў вышыню да шэра-блакітных кветак неверагодна пяшчотных акварэльных адценняў.

Ваза “Нефрыт”
Ваза “Нефрыт”
  • 1950-я
  • Фаянс, паліва

Ён, як сапраўдны алхімік, змешваў аксіды і пігменты, вынаходзячы новыя адценні, якіх да яго яшчэ не было. У сям’і захаваліся пліткі з расцяжкамі тону, своеасаблівымі мазкамі, на іх паверхнях.

У шматлікіх вазах знаходзім водгаласы ўплыву старадаўніх “селадонаў” – мяккае высакароднае адценне зялёнага, пяшчотны бледна- ці

шэра-зялёны валëр, “нефрытавая” паліва, якая выкарыстоўваецца старажытнымі кітайскімі, карэйскімі і японскімі майстрамі. Селадоны шануюцца за вытанчаную каляровую гаму – ад нябеснага блакіту да колеру марской хвалі. Мікалай Міхалап надзвычай тонка адчуў іх адценні, прыдаў ім танальнасць маладых парасткаў мяты.

Прыняцце перамен і ўразлівасці

Мікалай Міхалап не знішчаў, а беражліва захоўваў “бракаваныя” вазы. Яму, верагодна, падабалася іх недасканаласць – сколы, трэшчыны, кракелюры і зацëкі палівы, што ўтварыліся адвольна, прадказаць было немагчыма да абпалу.

Ваза “Імгла”
Ваза “Імгла”
  • 1950-я

Як і японцы-керамісты, ён шанаваў іх асаблівы жыццёвы след, адбітак раптоўнай катастрофы. Недасканаласць пасудзіны – гэта каштоўнасць, іскрынка, індывідуальнасць, асаблівасць, а не недахоп. Так лічылі японцы. Заходняя культура часта патрабуе выкінуць разбітае, вышчарбленае. Эстэтыка ж японскай філасофіі сцвярджае: трэшчыны – не канец гісторыі, а яе важны раздзел. Рэч становіцца ўнікальней, прыгажэй і каштоўней пасля “ранення”. Цэласнасць важней за цэласць. Траўміраваная рэч цікавейшая за ідэальную навінку.

...
...
  • 1950-я

Майстар здолеў сказаць у гэтых першых тэхнічна недасканалых яшчэ ўзорах беларускага фарфору сваё прачулае лірычнае слова пра Беларусь, пра яе прыроду, тонка падабраўшы адпаведную нагодзе каларыстыку: празрыстыя, амаль акварэльныя фарбы перадаюць і няяркую прыгажосць летняга дня, і спакой на палях, і вячэрні туманны змрок, і загадкавую твань балот. Мастак шукае розныя варыянты танальнасці, з захапленнем эксперыментуе ў розных станах палівы.

Мікалай Міхалап – інтэлігент у першым пакаленні, добры і высакародны чалавек, які тонка адчувае паэзію народнай песні, на рэдкасць пастаянны ў сваіх прыхільнасцях у ўслаўленні радасцей ураджайнай восені і паэзіі мірнага жыцця. Пры гэтым трэба ўлічваць тэхнічныя абмежаванні маладога мінскага завода, да якіх майстар змушаны быў прыстасоўваць свой стыль. Мікалай Міхалап эксперыментаваў з каляровымі солямі і палівамі, дабіваючыся іх натуральнага прыроднага гучання, цёмна-зялёнага, колеру жухлай травы, пяшчотна-блакітнага, туманна-дымчатага, таямнічага балотнага.

Традыцыйныя і сучасныя. Эксперыменты з кобальтам

Мікалай Міхалап любіў кобальты і розныя адценні сіняга, шарападобныя формы пасудзін без узораў з налепамі. Такі мінімалізм быў новы нават для прагрэсіўных 1960-х.

Кобальтавую афарбоўку бачым у вазах “Ціхі блакіт”, “Дурніцы”, “Кукуруза”, шарападобных вазах, вазе “Маскарад”. Формы гэтых ваз – простыя, немудрагелістыя, плаўныя, цякучыя і чароўныя, цёплыя навобмацак, сапраўды беларускія.

Кобальт актыўна выкарыстоўваўся ў гжельскай кераміцы, але Міхалап праводзіць эксперыменты з насычанымі тонамі рознымі метадамі – надпаліваным роспісам, метадам роспісу па сырцы да першага абпалу. Канцэнтрацыя і таўшчыня мазка ўплываюць на канчатковую насычанасць сіняга тону. Чым пласт таўсцей, тым цямней. Выкарыстоўваў ён і метад “глухога” кобальту – метад крыцця па кобальце, калі ўвесь выраб цалкам пакрываюць цёмна-сіняй кобальтавай палівай да абпалу.

Ваза “Кукуруза” (кобальт)
Ваза “Кукуруза” (кобальт)
  • 1950-я
  • Фарфор, кобальт, паліва
Ваза “Кукуруза” (кобальт) і
Ваза “Кукуруза” (кобальт) і
  • 1950-я
  • Фарфор, кобальт, паліва
Прайсці налева
Прайсці направа

Вазы Мікалая Міхалапа з’яўляюцца ўльтрасучаснымі і сугучнымі часу, напрыклад, шматлікія варыянты вазы “Кукуруза”, “царыцы палёў” у хрушчоўскі час, або вазы “Бульба” – нацыянальнага беларускага прадукта, другога хлеба беларусаў. У некаторых ён абганяе час, развіваючы неўласцівыя яму раней традыцыі постмадэрнізму, напрыклад, нечакана дае сіні кобальт замест звыклага жоўтага ў форме вазы “Кукуруза”. Форма вазы “Кукуруза” адсылае да традыцый еўрапейскага фарфору ў індывідуальнай міхалапаўскай транскрыпцыі.

...
...

Усе творы Міхалапа на выставе – утылітарныя, могуць выкарыстоўвацца ў побыце. Ён хацеў, каб прыгажосць акружала людзей паўсюль – не вычварная, дэманстрацыйная, эфектная, а сціплая, адлюстраваная ў гармоніі формы і колеру.

На выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі 17 ваз майстра дэманстраваліся групамі ў зашклёных нішах, былі выстраіны ў шэраг і стваралі дзіўную мелодыку і гарманічныя рытмы.

Арыгінальная эксперыментальная кераміка Мікалая Міхалапа азначае сабой пошукі беларускага нацыянальнага аўтарскага стылю і найбольш адэкватна і поўна адлюстроўвае яго.

...
...