Аладаўскія чытанні – 2022. Выннікі

26 мая 2022 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася XX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2022”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі М. А. Савіцкага.

Сёлета штогадовая канферэнцыя “Аладаўскія чытанні” была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака, народнага мастака СССР і Беларусі, першага сярод айчынных дзеячаў культуры адзначанага вышэйшым званнем Героя Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922–2010).

Міхаіл Савіцкі – адзін з самых таленавітых, вядомых і прызнаных мастакоў, фігура легендарная для беларускага мастацтва, якая шмат у чым вызначыла лёс нацыянальнай школы жывапісу ў другой палове ХХ стагоддзя. Створаная ім вобразна-пластычная сістэма стала сапраўдным прарывам у мастацтве 1960-х гадоў і адкрыла новыя шляхі развіцця мастацтва наступных дзесяцігоддзяў. Яго наватарскія для свайго часу маштабныя палотны “Віцебскія вароты” (1967), “Партызанская мадонна” (1967), пранізлівы да болю цыкл “Лічбы на сэрцы”, якія рэпрэзентавалі сумленны, праўдзівы, вельмі драматычны і жорсткі погляд на падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і сёння застаюцца галоўнымі вобразаі ў разуменні незваротнасці страт, нанесеных вайной.

Шырока вядомы і педагагічны талент М. А. Савіцкага. На працягу 30 гадоў ён паспяхова кіраваў Творчай майстэрняй жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску (з 1991 года – Творчая акадэмічная майстэрня Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь), у якой выхаваў некалькі пакаленняў мастакоў, розных па сваіх творчых метадах і напрамках.

У канферэнцыі прынялі ўдзел мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, рэстаўратары, гісторыкі, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Анэйка Святлана Іванаўна і дырэктар Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя) Лук’янава Таццяна Аляксандраўна. 

Анэйка С. І. у сваім прывітанні адзначыла, што ў гэтым годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, Нацыянальны мастацкі музей рэалізуе шэраг значных праектаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. А. Савіцкага, 150-годдзю з дня нараджэння В. К. Бялыніцкага-Бірулі і тэме Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх мастакоў, а таксама нагадала, што ў маі бягучага года споўнілася 115 год з дня нараджэння мастацтвазнаўцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, дырэктара музея ў 1944–1977 гг. Аладавай Алены Васільеўны, у гонар якой музей штогод ладзіць дадзеную канферэнцыю. 

Лук’янава Т. А. выказала словы падзякі ў адрас адміністрацыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь за запрашэнне прыняць удзел у канферэнцыі, азнаёміцца з вопыт работы музейных інстытуцый Беларусі і прадставіць вопыт работы Белгародскага мастацкага музея беларускім калегам, пажадала ўдзельнікам канферэнцыі плённай працы.

У рамках пленарнага пасяджэння і дзвюх тэматычных секцый – “Актуальныя праблемы даследавання выяўленчага мастацтва” і “Музей і наведвальнік: стратэгіі камунікацыі” – былі прадстаўлены прафесійныя напрацоўкі супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Музея “Замкавы комплекс “Мір”, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Музея Марка Шагала ў Віцебску, Бабруйскага мастацкага музея, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя), а таксама ў завочным фармаце – спецыялісты Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава і Музейна-выставачнага комплексу “Мая краіна. Мая гісторыя” (Расійская Федэрацыя, Стаўрапольскі край).

Падчас канферэнцыі прагучалі наступныя даклады.

ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ:

Жукава Аксана Мікалаеўна, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы Музея гісторыі горада Мінска

Міхаіл Савіцкі пісаў, казаў і тварыў сэрцам

Салодкі Дзмітрый Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Да пытання аб рэферэнсах іконаграфічных схем Маці Божай у творчасці М. А. Савіцкага

Лісай Юлія Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Паўночныя падарожжы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі: атрыбуцыі твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

СЕКЦЫЯ 1. Актуальныя праблемы даследавання выяўленчага мастацтва

Абрамчук Аляксей Уладзіміравіч, загадчык навукова-фондавага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту

Cкульптуры іканаграфіі “Ісус Назарэйскі Выкуплены” са збору Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту: да пытання аб гісторыі прадметаў

Чавус Станіслаў Эдуардавіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Дзверы віцебскай царквы святога Юрыя ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: даследаванне помніка

Кавалевіч Наталля Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік аддзела па навуковай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір”

Раслінны код на шпалеры “Паляванне” з калекцыі Музея “Замкавы комплекс “Мір”

Каласоўская Вольга Уладзіміраўна, навуковы супрацоўнік аддзела па навуковай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір”

Фаянсавы посуд у зборы Музея “Замкавы комплекс “Мір”

Папко Вольга Мікалаеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Падзенне радзівілаўскай мафіі”: беларуская тэма ў эрмітажных альбомах малюнкаў 1830-х гг.

Пракоп’ева Святлана Іванаўна, загадчык аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Марыс дэ Бек і яго ілюстрацыі ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Васілеўская Ала Генадзеўна, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Штрыхі да партрэта графіні М. С. Шарамецевай з палітрай у руках пэндзля М. П. Багданава-Бельскага са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Гефтэр Ладміла Міхайлаўна, навуковы супрацоўнік Музея Марка Шагала ў Віцебску

Даследаванне і атрыбуцыя работ яўрэйскіх мастакоў у калекцыі Музея Марка Шагала ў Віцебску

Сініла Анатоль Мікалаевіч, незалежны даследчык

“Страчаныя” карціны з даваенных збораў мінскіх музеяў. Новыя знаходкі

Кот Святлана Васільеўна, магістр мастацтваў, загадчык аддзела навукова-фондавай работы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

Мастак на вайне. Мастацкія творы 1943–1945 гг. у зборы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

Загорская Юлія Севасцьянаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст.; Калашнік Наталля Мікалаеўна, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела; Шугалей Марыя Вітальеўна, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Калекцыя шкла Барысаўскага хрустальнага завода імя Ф. Э. Дзяржынскага: гісторыя і сучасны стан

Ганчарэнка Наталля Міхайлаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык сектара графікі аддзела захоўвання і экспазіцыйна-выставачнай работы Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя)

Белгарад у творах са збору Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея

Сялюціна Ала Аляксандраўна, вучоны сакратар – загадчык аддзела развіцця Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя)

Нацыянальны каларыт у савецкім жывапісе 1950–1980-х гадоў са збору Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея

Мацюшонак Аляксей Яўгенавіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Вядомы і “невядомы” Тадэвуш Нартоўскі

Благуцін Генадзь Раманавіч, старшы навуковы супрацоўнік Бабруйскага мастацкага музея

Абрам Астроўскі: грамадская работа і індывідуальная творчасць

Шы Летао, аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

Жанчыны-мастачкі ў беларускім мастацтве першай паловы ХХ стагоддзя

СЕКЦЫЯ 2. Музей і наведвальнік: стратэгіі камунікацыі

Гужалоўскі Аляксандр Аляксандравіч, доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 

Новыя музеі ў 2021 годзе

Густава-Рунцо Ларыса Аляксандраўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 

 Яна бачыла гук і чула жывапіс… сінестэтыкі, сінестэзія і сінтэз у мастацтве. Памяці В. П .Пракапцовай.

Папроцкая Анастасія Юр’еўна, магістр мастацтвазнаўства, мастацтвазнаўца Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

Public Relations як стратэгія прасоўвання музея XXI стагоддзя

Лапіцкі Арцём Андрэевіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Экскурсійныя фарматы ў кантэксце канцэпцыі постмузея

Бабіч Таццяна Мікалаеўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 

Навуковая школа кампаратыўнага мастацтвазнаўства В. П. Пракапцовай: вектары развіцця мастацкай адукацыі ў Беларусі

Трафімчык Настасся Валянцінаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Міждысцыплінарны падыход пры распрацоўцы новых тэматычных экскурсій і інтэрактыўных праграм на пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Бязносік Юлія Сяргееўна, навуковы супрацоўнік аддзела па навуковай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір”

“Згуляем у шахматы і “млын”. Стол XIX ст. у экспазіцыі Музея “Замкавы комплекс “Мір”

Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч, вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”

Моладзевы культурна-адукацыйны праект “Кубак старога замка” Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” як сродак папулярызацыі аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА “Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у г. Нясвіжы”

Крывенькая Алена Сямёнаўна, старшы навуковы супрацоўнік філіяла “Мастацкі музей” Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

Рэспубліканскі праект “Каля нуля”: вопыт экспанавання ў Мастацкім музеі г. Віцебска

Лісаў Генадзь Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць як аснова музейнай камунікацыі (на прыкладзе ўстановы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”)

Па выніках работы канферэнцыі рыхтуецца да выдання зборнік навуковых артыкулаў.

У рамках канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Белгародскім дзяржаўным мастацкім музеем (Расійская Федэрацыя).

Падчас сустрэчы генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Пракапцовым Уладзімірам Іванавічам і дырэктарам Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея Лук’янавай Таццянай Аляксандраўнай абмяркоўваліся пытанні правядзення абменных выставачных праектаў і стажыровак навуковых супрацоўнікаў музеяў. 

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні