Аддзел навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў

Стварэнне навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэпублікі Беларусь непасрэдна звязана з фарміраваннем яго калекцыі. У выніку навуковых даследаванняў выяўлялася ступень захаванасці, аўтэнтычнасці і наяўнасці панаўленняў (запісаў) набытых твораў мастацтва.

Рэстаўрацыйныя работы з 1957 года выконваліся мастакамі-рэстаўратарамі рэстаўрацыйнай майстэрні музея Дзмітрыевым Б.М., Куйчыкам М.М., Харытоненка В.С., Сцепаненка С.В.

Асабліва складаныя рэстаўрацыйныя работы праводзіліся рэстаўратарамі гарадоў Ленінграда і Масквы. У перыяд з 1952, 1954 па 1975 гады было адрэстаўравана і раскрыта ад позніх запісаў вялікая колькасць твораў старажытнабеларускага жывапісу.

Нярэдка рэстаўрацыйныя работы выконваліся расійскімі рэстаўратарамі ў Мінску, у сценах музея, што давала магчымасць музейным рэстаўратарам непасрэдна назіраць і вучацца тонкасцям спецыяльнасці рэстаўратара.

Асноўны аб’ём рэстаўрацыйных работ старажытнабеларускай паліхромнай скульптуры і жывапісу выконваецца майстрамі вышэйшай катэгорыі Шпунтам А.С. і Журбеем П.Г. Тэхналагічныя асаблівасці, уласцівыя творам старажытнабеларускага мастацтва, часта патрабуюць неардынарных метадаў і падыходаў у выбары матэрыялаў і прыёмаў рэстаўрацыі. Вырашэнне іх спрыяла фарміраванню нацыянальнай школы рэстаўрацыі.

Дата заснавання рэстаўрацыйнага аддзела – 1989 год. Яго першым загадчыкам быў Вядзенееў М.М., рэстаўратар станковага алейнага і тэмпернага жывапісу. З 1996 па 2008 год навукова-рэстаўрацыйны аддзел узначальвала Таццяна Васільеўна Гаравец. З 2008 года навукова-рэстаўрацыйны аддзел узначальвае Аркадзь Самуілавіч Шпунт.

На сёння ў аддзеле працуюць 18 спецыялістаў, якія маюць вышэйую, першую і другую катэгорыі мастака-рэстаўратара па рэстаўрацыі станкавага алейнага і тэмпернага жывапісу, паліхромнай скульптуры, творам мастацтва з тэкстылю, фарфору, скуры, творам мастацтва графікі, рам. Яны прайшлі стажыроўкі ў рэстаўрацыйных цэнтрах Ленінграда, Масквы і Польшчы.

Супрацоўнікі аддзела за працай
Супрацоўнікі аддзела за працай
Супрацоўнікі аддзела за працай
Супрацоўнікі аддзела за працай
Супрацоўнікі аддзела за працай
Супрацоўнікі аддзела за працай

Навуковымі супрацоўнікамі аддзела праводзяцца тэхніка-тэхналагічныя і рэнтгеналагічныя даследаванні жывапісу. Яны ўдзельнічаюць у экспертызе і атрыбуцыі твораў мастацтва, у сумесных праектах па укараненні новых тэхналогій у кансервацыйна-рэстаўрацыйныя працэсы.

Вынікам сумеснай дзейнасці з Інстытутам фізіцы імя Б. Сцяпанава НАН Беларусі стала стварэнне устаноўкі і распрацоўкі методыкі па ачыстцы твораў мастацтва з бронзы і іншых металаў метадам лазернай ачысткі.

Матэрыялы даследаванняў і адкрыцці, зробленыя супрацоўнікамі навукова-рэстаўрацыйнага аддзела, апублікаваны ў зборніках канфернцый па рэстаўрацыі і Паведамленнях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Рэстаўрацыя:

Абраз “Нараджэнне Маці Божай”. XVIII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера, разьба

139х104

Рэстаўратар – Шпунт А.С.

Абраз “Нараджэнне Маці Божай”. XVIII ст. да рэстаўрацыі
Абраз “Нараджэнне Маці Божай”. XVIII ст. да рэстаўрацыі

Пры паступленні абраза на рэстаўрацыю жывапіс знаходзіўся пад слоем прафілактычных заклеек, пацямнелага лаку і забруджання. Меліся шматлікія страты аўтарскага жывапісу. Абраз уяўляў сабой амаль страчаны твор мастацтва.

Абраз “Нараджэнне Маці Божай”. XVIII ст. пасля рэстаўрацыі
Абраз “Нараджэнне Маці Божай”. XVIII ст. пасля рэстаўрацыі

У працэсе умацавання жывапісу, выдалення забруджванняў і пацямнелага лаку, падвядзення рэстаўрацыйнага грунта, выканання таніровак і нанясення лаку атрымалася дастаткова поўна аднавіць калі не сам жывапіс, то хоць бы аўтарскую ідэю.

Абраз “Нараджэнне Іаана Прадцечы з Усекнавеннем галавы”

Бронза, ліццё, рэльеф

14,2х12,4

Рэстаўратар – Гаравец Т.В.

Абраз “Нараджэнне Іаана Прадцечы з Усекнавеннем галавы” да рэстаўрацыі
Абраз “Нараджэнне Іаана Прадцечы з Усекнавеннем галавы” да рэстаўрацыі

Твор паступіў на рэстаўрацыю з агульным забруджаннем. У верхняй частцы абраза па гарызанталі – сляды каразійных працэсаў бронзы. Для іх выдалення было вырашана прымяніць лазерную ачыстку.

Абраз “Нараджэнне Іаана Прадцечы з Усекнавеннем галавы” пасля рэстаўрацыі
Абраз “Нараджэнне Іаана Прадцечы з Усекнавеннем галавы” пасля рэстаўрацыі

На каразійныя слаі наводізілася лазернае выпраменьванне, якое паглыналася прадуктамі карозіі і яны, награваючыся, выпараліся. Паверхня была ачышчана, высакародная паціна захавана.

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні