Мерапрыемства

Круглы стол «Мастацтва выразання. Учора, сёння, заўтра»

Круглы стол «Мастацтва выразання. Учора, сёння, заўтра»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, ГІСТОРЫКА-МАСТАЦКІ МУЗЕЙ Г. ДАМАДЗЕДАВА МІЖНАРОДНЫ АДКРЫТЫ КЛУБ «ПАПЯРОВЫЯ ТРАДЫЦЫІ» БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАЙСТРОЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у круглым стале «Мастацтва выразання. Учора, сёння, заўтра» ў межах аднайменнай выставы ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (адкрыццё выставы запланавана на 18 снежня 2026 г.). Мерапрыемствы арганізаваны сумесна з гісторыка-мастацкім музеем г. Дамадзедава (Расійская Федэрацыя).  

Круглы стол пройдзе 17 снежня 2026 г. па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 24.

Мерапрыемства працягвае традыцыю міжнародных сімпозіумаў па мастацтве выразання з паперы, якія праходзілі ў Дамадзедава, Маскве і Маладзечне ў 2006–2018 гг., і прысвячаецца ўключэнню беларускай выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У межах круглага стала плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця, даследавання, захавання, сучаснага асэнсавання мастацтва выразання з розных матэрыялаў.

Праблемнае поле круглага стала:

  • традыцыі мастацтва выразання з паперы ў Беларусі: майстры, рэгіянальныя асаблівасці, пытанні захавання і папулярызацыі спадчыны;
  • сучаснае мастацтва выразання з паперы і іншых матэрыялаў: мастацкія практыкі, тэндэнцыі, кантэксты і інтэрпрэтацыі;
  • мастацтва выразання ў музейнай і выставачнай практыцы: вывучэнне, калекцыянаванне, захаванне, экспанаванне і папулярызацыя;
  • адукацыйныя практыкі і выкладанне мастацтва выразання, выкарыстанне сучасных тэхналогій і тэхнічных сродкаў;
  • магчымасці прымянення мастацтва выразання ў педагогіцы, арт-тэрапіі і арт-прафілактыцы.

Да ўдзелу запрашаюцца мастацтвазнаўцы, майстры, мастакі, дызайнеры, спецыялісты музейнай справы, культуролагі, педагогі, псіхолагі, а таксама даследчыкі сумежных галін ведаў, чые прафесійныя і навуковыя інтарэсы звязаны з тэматыкай круглага стала.

Рэгламент: даклад – да 20 хв., выступленні і паведамленні ў дыскусіі – да 5 хв.

Рабочыя мовы: беларуская, руская.

Форма ўдзелу: вочная.

Удзел у круглым стале бясплатны, рэгістрацыйны ўнёсак не спаганяецца.

Выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікі нясуць самастойна альбо за кошт накіроўваючага боку.

Афіцыйнае персанальнае запрашэнне для афармлення камандзіроўкі накіроўваецца па запыце.

Для ўдзелу ў круглым стале неабходна да 25 лістапада 2026 г. накіраваць заяўку па прапанаванай форме на электронны адрас аргкамітэта: conference@artmuseum.by.  

Атрыманне заяўкі будзе пацверджана лістом-адказам. У выпадку адсутнасці пацвярджэння на працягу тыдня просім прадубляваць заяўку.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак у адпаведнасці з тэматыкай і зместам круглага стала.

Кантактная інфармацыя:

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

220030, Мінск

вул. К. Маркса, 24

+375 17 365 26 74

Каардынатары круглага стала:

  • Трафімчык Настасся Валянцінаўна, загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, conference@artmuseum.by
  • Яворская Святлана Леанідаўна, кіраўнік клуба «Папяровыя традыцыі», супрацоўнік Гісторыка-мастацкага музея г. Дамадзедава, yavorskaya_sv@mail.ru  
іншыя выставы
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

ВЫБРАНАЕ (жывапіс, графіка, скульптура з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
ВЫБРАНАЕ (жывапіс, графіка, скульптура з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь