Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм

Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

9 верасня а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) у рамках штогадовай акцыі “Вераснёвая ноч”, прымеркаванай да Дня горада Мінска, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”.

Маштабны выставачны праект адлюстроўвае яркія рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці народнага касцюма шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь), а таксама дэманструе апошнія дасягненні ў вывучэнні гэтага пытання на прыкладзе рэканструкцый элементаў адзення і спосабаў нашэння шматлікіх жаночых галаўных убораў.

На выставе будуць экспанавацца творы традыцыйнага беларускага ткацтва з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога народнага мастацтва, а таксама беларуская арыгінальная і тыражная графіка, беларускі жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Дапоўняць выставу ўнікальныя творы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага  музея народнай архітэктуры і побыту, Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра рамёстваў, Сенненскага Дома рамёстваў, Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, а таксама экспедыцыйныя фатаграфіі М. Ф. Раманюка з прыватнай калекцыі Д. М. Раманюка.

 

Куратары выставы – Вікторыя Пракошына і Наталля Равуцкая, навуковыя супрацоўнікі навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Работа выставы працягнецца 
да 10 студзеня 2024 года

іншыя выставы
Я слухаў мора
Я слухаў мора

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»
Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь