Лабірынты памяці

Лабірынты памяці

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

“Лабірынты памяці” – гэта першы выставачны праект Лізаветы Пастушэнка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку змешанай з выкарыстаннем такіх матэрыялаў, як сепія, сангіна і соус.

Лізавета Анатольеўна Пастушэнка нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. 

Скончыла дзіцячую мастацкую школу № 1 імя В.К. Цвірко, Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці“Графіка” (2008).

З 2008 года Л.А. Пастушэнка з’яўляецца членам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (секцыя графікі) і выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кафедры малюнка. У 2014 годзе Лізавета становіцца загадчыкам падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэмі імастацтваў.

З 2005 года — актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, мастацкіх выстаў і пленэраў, сярод якіх: “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” (2015–2023), “Арт-Мінск” (2018–2024), “Арт-Панарама” (2016, Гродна), “Viva Kola Art” (2023, 2024, Мінск), выстава намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва (2023, Мінск), “Станковая і кніжная графіка ХХ–ХХI стст.” (2023, Мінск). Удзельнік міжнародных праектаў, рэалізаваных пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельнкаў СНД: пленэр і выстава “Здраўнёва ў асобах і лёсах”,  прысвечаны 175-годдзю І.Я. Рэпіна (2019, Віцебск), графічны пленэр і выстава  “Масты” (2021, Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Штыгліца, Санкт-Пецярбург). Удзельнік выставы, прысвечанай 500-годдзю першага выдання паэмы “Песня пра зубра” (2023, Мінск).

Поруч з выставачнай дзейнасцю Лізавета Пастушэнка прымае ўдзел у афармленні мастацкіх кніг і навучальных дапаможнікаў у дзяржаўных выдавецтвах “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Літаратура і мастацтва”.  Сяродвыданых кніг: “Золотая яблонька” (2007),  “Минск и ворон. Париж и призрак” (2010), “Крынічка Буль-Буль” (2010), “Нам засталася спадчына” (2011).

Лізавета Пастушэнка актыўна супрацоўнічае з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”. У якасці мастака-постаноўшчыка і мастака па фонах працавала на анімацыйных фільмах “Сороконожка” (2011), “Быхаў” (праект “Аповесць мінулых гадоў. Гербы”, 2012), “Вясна ўвосень” (2014), “Песня жаворонка” (2015), “Гуслі” (2019), “Азбука опасностей – 2” (2020), “Мемориальные памятники Беларуси. Прорыв” (2024). 

Графічныя творы Л.А. Пастушэнка знаходзяцца ў філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея “Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна “Здраўнёва”, Светлагорскай мастацкай галереі “Традыцыя” імя Г.М. Пранішнікава, музейным фондзе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, музеі Свята-Успенскага Жіровіцкага манастыра, Набярэжначалнінскай карціннай галере іімя Г.М. Хакімавай (Рэспубліка Татарстан, Расія), прыватных калекцыях Расіі, Германіі, Францыі, Польшчы, Іспаніі і іншых краін.

Выстава працуе да 25 мая 2025 года.

іншыя выставы
Вясновая песня Людмілы Мягковай
Вясновая песня Людмілы Мягковай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі
Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”
Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сафія Полацкая
Сафія Полацкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні