З любоўю ў сэрцы

З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

23 верасня 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае сваю працу часовая экспазіцыя “З любоўю ў сэрцы”, прысвечаная Году беларускай жанчыны.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 найлепшых твораў беларускіх мастачак і майстроў. Сярод іх – шэдэўры Раісы Кудрэвіч, Валяр’яны Жолтак, Нінэлі Шчаснай, Наталлі Паплаўскай, Людмілы Русавай, Зоі Літвінавай, Алены Бархатковай, Ларысы Журавовіч, Валянціны Сідаравай, Тамары Васюк і іншых. Экспануемыя творы ўяўляюць сабой разнастайныя віды выяўленчага і прыкладнога мастацтва: ад жывапісных палотнаў, скульптур і графічных аркушаў да ажурных выцінанак і саматканых ручнікоў.

Перад вачыма гледача паўстае галерэя партрэтаў жанчын самых розных лёсаў і прафесій. Таксама раскрываецца тэма сям’і і пераемнасці пакаленняў.

Важнай часткай экспазіцыі з’яўляюцца творы беларускага народнага мастацтва, у якіх адчуваецца сувязь мінулага і сучаснасці – тая адвечная чысціня пераемнасці, што стагоддзямі перадавалася ад маці да дачкі.

Часовая экспазіцыя працягнецца да 15 лістапада 2026 года.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў