Неба і зямля Аляксандра Кішчанкі

Неба і зямля Аляксандра Кішчанкі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

6 мая 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “Неба і зямля Аляксандра Кішчанкі”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння мастака.

На юбілейнай выставе Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі (1933—1997) экспануюцца творы жывапісу, ткацтва, дакументы (фатаграфіі, публікацыі), прадстаўленыя сям’ёй мастака, а таксама прыналежныя калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся А. М. Кишчанка 13 мая 1933 года ў вёсцы Белы Калодзезь Багучарскага раёна Варонежскай вобласці. Вучыўся ў Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (1956—1960) у Р. Ю. Сельскага, І. М. Скабáлы, А. І. Манастырскага. Жыў і працаваў у Кіеве, Мінску (з 1963 года). Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Выкладаў на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1963—1969). Народны мастак Беларусі (1991). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980, 1996).

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, у Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Доме-музеі А. М. Кішчанкі Багучарскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, іншых дзяржаўных і прыватных зборах. Аўтар шэрага манументальных работ у тэхніках мазаікі, роспісу, ткацтва, у тым ліку “Габелена веку”, унесенага ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Больш за чвэрць стагоддзя мастака няма ў гэтым зямным жыцці, але яго працы захоўваюць душэўную і мастацкую шырыню, шчодрасць, сілу, стабільнай застаецца і ўвага да іх. Рысы станковага мастацтва ў манументальным і манументальнага ў станковым, шырыня стылістычных рэмінісцэнцый, праявы народнага светаўспрымання ў прафесійнай творчасці, спалучэнне вытанчанасці і дэмакратызму абумоўліваюць неадназначнасць, шматслойнасць, эфектнасць яго твораў і выклікаюць цікавасць у самых розных гледачоў.

 

Куратары выставы – Валянціна Вайцэхоўская, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Франц Корзун, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Выстава будзе працаваць 
да 9 ліпеня 2023 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні