Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра

Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

30 красавіка 2026 года ў 17.00 ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20а, сяродкрыжжа) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра”.

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага, шматграннага мастака, які працуе ў такіх напрамках, як кераміка, станковая скульптура, кніжная ілюстрацыя і мультыплікацыя – гэта першая персанальная выстава аўтара ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Рознабаковая экспазіцыя прадэманструе аўтабіяграфічныя творы, натхнёныя гісторыямі жыцця продкаў мастака – прадзеда, дзеда і бацькі, а таксама казачныя пераасэнсаванні вобразаў дачкі, унука і ўнучкі Мікалая Іванавіча (цыкл “Калі феі былі маленькімі”). Асобная частка выставы прысвечана унікальнай па тэхніцы выканання і спалучэнні матэрыялаў (мармур, бронза, граніт, сталь, сердалік і нават дрэва), неверагодна дэталізаванай анімалістычнай скульптуры, створанай Мікалаем Байрачным у сааўтарстве з калегай-майстрам Юрыем Гудзіновічам. 

Кожная скульптура – гэта займальны аповед, легенда, у якой за відавочным сэнсам абавязкова ёсць зашыфраваныя таямніцы старажытных ведаў і рамантычныя гісторыі, якія неабходна разгадаць.

Усе творы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, з’яўляюцца ўласнасцю аўтара. 

Выстава будзе экспаніравацца па 25 мая 2026 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24, 4 паверх, 3 зала).

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь