Плынь часу

Плынь часу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Выставы гэтага кшталту пачалі праводзіцца ў музеі 11 гадоў таму, хоць, на жаль, бывалі не штогод. Юбілей як нагода ў пэўнай ступені з’яўляецца фармальнасцю, але тым не менш дазваляе дастаць са сховішчаў вядомыя ўжо толькі музейшчыкам работы напаўзабытых майстроў, а таксама шырэй паказаць творчасць больш вядомых мастакоў і здзейсніць такім чынам своеасаблівы працяг і дапаўненне пастаяннай экспазіцыі

Некалі гэтыя творы былі абраны для музея на выставах, у майстэрнях як лепшыя, годныя, з павагай, любоўю, часам у гарачых абмеркаваннях і дыскусіях, а пасля апынуліся ў запасніках па-за мастацкім жыццём на доўгія гады. Відавочна, што музей не можа экспанаваць усё, што ёсць у яго фондах, выставачная плошча заўсёды абмежаваная, але паказ работ, якія часам дзесяцігоддзямі “спалі” ў сховішчах, уяўляецца свайго кшталту аднаўленнем справядлівасці. І, магчыма, спадзяемся, нехта з гледачоў знойдзе новага “суразмоўцу” ў такім творы. Шэраг мастакоў паказаны ў калекцыі музея даволі поўна – і гэта дазваляе ў межах агульнай экспазіцыі рабіць персанальныя міні-выставы. Часам мастак прадстаўлены толькі адным творам, і ён “вандруе” з выставы на выставу, але неаднолькава гучыць у розных экспазіцыйных кантэкстах.

Часавыя межы гэтай выставы – каля 100 гадоў: ад пачатку ХХ стагоддзя да пачатку ХХІ. Быццам археолагі ці геолагі, мы можам трапіць у гушчу часу і бачыць у работах розных эпох, як у археалагічных “культурных слаях” або вертыкальным разрэзе глебы, асаблівасці асобных перыядаў гісторыі і культуры. Кожная сацыяльна-палітычная парадыгма непазбежна накладвае адбітак на сучасную яму культуру ўвогуле і індывідуальную творчасць у прыватнасці. У той жа час мастацтва – гэтая нейкая паралельная жыццю рэальнасць, якая існуе па сваіх законах, суадносіцца з той ці іншай эпохай, але і няредка супрацьстаіць ёй. Хоць звычайна мастак каардынуе сваю творчасць вольна ці нявольна, з пераважнымі ці вядомымі яму густамі публікі і ідэалагічнымі ўстаноўкамі, патрабаваннямі, падпарадкоўваючыся ім ці пагарджаючы імі, усё ж кожны дзеяч мастацтва ўвасабляе, выяўляе менавіта сваё бачанне свету, чалавека і прыроды.

іншыя выставы
Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае
Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сябры. Партрэт Любачкі з сабакам
Сябры. Партрэт Любачкі з сабакам

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Краіна перамог
Краіна перамог

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры да Дня пагранічніка
Выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры да Дня пагранічніка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні