Сцяг Перамогі

Сцяг Перамогі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

29 студзеня 2025 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы “Сцяг Перамогі”.

Культурна-патрыятычны выставачны праект “Сцяг Перамогі” прысвечаны святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі і заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Сцяг Перамогі — сімвал гордасці, гонару і годнасці народа, які перамог у той страшнай вайне. 

Творы, прадстаўленыя на выставе, дэманструюць, як падзеі Вялікай Айчыннай вайны і памяць наступных пакаленняў пра гэтую вайну адлюстроўваюцца і інтэрпрэтуюцца ў творчасці сучасных мастакоў Расіі, якія належаць да пакаленняў, што нарадзіліся ўжо ў пасляваенны час. 

У экспазіцыі прадстаўлены жанравыя палотны, прысвечаныя сюжэтам ваеннага часу, партрэты ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ілюстрацыі да літаратурных твораў пра вайну, пейзажы, нацюрморты, філасофска-сімвалічныя кампазіцыі, звязаныя з ваеннай тэмай. Пры ўсёй стылістычнай разнастайнасці прадстаўленых твораў у іх праглядаецца агульнае імкненне — паказаць стаўленне да вайны як вялізнай чалавечай трагедыі, памяць пра якую захоўваецца і дагэтуль практычна ў кожнай сям’і.

Выстава ўжо дэманстравалася ў некаторых рэгіёнах Беларусі. У чэрвені 2024 года яна экспанавалася ў Музеі гісторыі Магілёва, у ліпені–верасні 2024 года — у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці.

Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў і грамадскае аб’яднанне “Рускае культурна-асветніцкае таварыства”. Аўтарам канцэпцыі выставачнага праекта з’яўляецца член праўлення жывапіснай секцыі Маскоўскага саюза мастакоў, народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў Пётр Цімафеевіч Стронскі. 

На выставе прадстаўлена больш за 40 жывапісных, графічных і скульптурных твораў мастакоў некалькіх пакаленняў. Сярод аўтараў выставы — народныя мастакі Расійскай Федэрацыі Пётр Стронскі, Антон Сцякольшчыкаў, Людміла Юга, заслужаны мастак Расійскай Федэрацыі Аляксандр Полазаў, правадзейны член Расійскай акадэміі мастацтваў Аляксей Буртасенкаў, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў Барыс Сяргееў, іншыя вядомыя майстры выяўленчых мастацтваў сучаснай Расіі.

Выстава працуе па 24 лютага 2025 года.

іншыя выставы
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай
Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”
Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Музей Дом Ваньковічаў

Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс
Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні