Шкляны посуд суправаджае чалавека на кожным кроку яго жыцця – збан і графін, сподак і талерка, шклянка і келіх… Ён даўно перастаў лічыцца недаступнай раскошай, але мы працягваем захапляцца непаўторнай прыгажосцю і дасканаласцю шкла, а таксама майстэрствам, уяўленнем і вынаходлівасцю яго стваральнікаў.
Экспанаты выставы “Асцярожна, посуд!” прадстаўляюць узоры бытавых і дэкаратыўных вырабаў са шкла 1910–1960-х гадоў, прызначаных для масавай вытворчасці, а таксама сувеніры, якія дэманструюць у першую чаргу работу мастака, творчы патэнцыял, разуменне сучасных яму задач, фантазію і талент.
Падрабязней