Жыццё ў мініяцюры

Жыццё ў мініяцюры

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 22 верасня па 19 лістапада 2023 года ў выставачным комплексе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) праходзіць выстава “Жыццё ў мініяцюры”, якая прадстаўляе каля 70 твораў малой фарфоравай пластыкі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, створаных у ХХ стагоддзі на Ленінградскім фарфоравым заводзе імя М. В. Ламаносава, Волхаўскай фарфора-фаянсавай фабрыцы, Дзмітраўскім фарфоравым заводзе, Дулёўскім і Мінскім фарфоравых прадпрыемствах.

Малая, або настольная, фарфоравая пластыка 1920–1960-х гадоў адыгрывала важную ролю ў паўсядзённым культурным жыцці Краіны Саветаў. У 1950–1960-я гады ствараецца дзяржаўная праграма, звязаная з павышэннем дабрабыту народа. Духоўнае жыццё савецкага грамадства напаўняецца ідэямі гарманічнага развіцця асобы, выхавання новага густу, эстэтычнага пераўтварэння навакольнага асяроддзя, стварэння гарадоў і жылля новага тыпу. Перамены ў грамадскім жыцці адкрываюць новыя перспектывы для развіцця архітэктуры і цесна звязанай з ёй прадметнай творчасці. Скульптура малых формаў становіцца адным з важных элементаў інтэр’еру тыпавой савецкай кватэры, сімвалам хатняй утульнасці і цяпла. Інтэр’ерная фарфоравая пластыка адлюстроўвае густы ўладальніка, кола яго інтарэсаў, эстэтычныя перавагі, перадае каларыт часу, характар грамадскага жыцця.

Фарфоравыя прадпрыемствы краіны актыўна ўключыліся ў працэс фарміравання паўсядзённай культуры савецкага чалавека: фігуркі са зразумелымі і вядомымі вобразамі выпускаліся масавымі тыражамі. Склаўся своеасаблівы збор тэм і сюжэтаў, якія выбіралі для працы майстры: героі літаратурных твораў, тэатр і цырк, “карцінкі з паўсядзённага жыцця”, свет дзяцінства, анімалістыка.

Савецкі шматтыражны фарфор можна назваць важнай з’явай мастацтва ХХ стагоддзя. І цяпер ён па-ранейшаму прыцягвае ўвагу даследчыкаў, калекцыянераў і аматараў мастацтва, з’яўляючыся своеасаблівым помнікам мінуламу часу.

 

Куратары выставы – вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Наталля Калашнік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Юлія Загорская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Марыя Шугалей

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні