Акварэль. Варыяцыі

Акварэль. Варыяцыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 25 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “Акварэль. Варыяцыі”, на якой будзе прадстаўлена каля 90 акварэльных твораў беларускіх мастакоў 2-й паловы XX–пачатку XXI стст. з майстэрняў аўтараў і фондаў музея.

Акварэль — адна з самых распаўсюджаных тэхнік выяўленчай творчасці, прычым гэта тэхніка вельмі складаная і цікавая, капрызная, непрадказальная, яна амаль не дапускае правак і пераробак. Праца з акварэллю патрабуе ад мастака хуткасці і дакладнасці, віртуознага валодання колерам і формай.

Апошнім часам акварэль набывае ўсё большую папулярнасць у асяроддзі аматараў выяўленчага мастацтва, аднак масавы беларускі глядач па-ранейшаму мала знаёмыз творчасцю буйнейшых акварэлістаў нашай краіны. І гэта нягледзячы на тое, што сёння ў Беларусі склалася высокапрафесійная нацыянальная школа акварэльнага жывапісу, якая спалучае ў сабе традыцыі рамантычнагаі рэалістычнагамастацтва з новымі мастацкімі тэндэнцыямі XXXXI стагоддзяў.

На выставе «Акварэль. Варыяцыі» прадстаўлены творы прызнаных майстроў беларускай акварэлі. Сярод удзельнікаў выставы ёсць тыя, чые імёны ўжо сталі здабыткам гісторыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва (В.К. Цвірка, Ф.С. Кісялёў, Г.Ф. Шутаў), і мастакі, якія актыўна працуюць у нашы дні (С.У. Дамарад, М.В. Аўчыннікаў, В.Г. Паўлавец, С.А. Пісарэнка). Экспазіцыя выставы дае гледачу магчымасць прадставіць, наколькі стылістычна і жанрава разнастайнай можа быць акварэльная творчасць.

Выстава працуе па 29 верасня 2025 года.

Куратар выставы Корзун Франц Валерьевіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь