Аляксандр Карпан

Аляксандр Карпан

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 17 снежня 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава Аляксандра Фёдаравіча Карпана, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння майстра.

Аляксандр Карпан – адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў сусветна вядомай віцебскай школы акварэлі. Выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава, ужо ў канцы 1970-х гадоў ён сам становіцца адным з яркіх педагогаў, выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю.

На працягу ўсяго творчага шляху мастак працаваў у розных жанрах, хаця і аддаваў перавагу нацюрморту, пейзажу і партрэту. Творы Аляксандра Карпана адрозніваюцца не толькі высокім майстэрствам выканання, але і непаўторнай індывідуальнай стылістыкай.

У апошнія два дзесяцігоддзі А.Карпан атрымаў прызнанне прафесіяналаў і гледачоў на буйных міжнародных акварэльных біенале ў Літве, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Расіі і Беларусі. Творы мастака знаходзяцца ў фондах Полацкага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Арт-цэнтры імя Марка Ротка, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях.

 

Куратар выставы Кацярына Запека, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела

Выстава працягнецца 
да 15 студзеня 2023 года

іншыя выставы
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва