Аркадзь Астаповіч. Да 125-годдзя з дня нараджэння

Аркадзь Астаповіч.  Да 125-годдзя з дня нараджэння

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

29 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі пачала працавать выстава “Аркадзь Астаповіч. Да 125-годдзя з дня нараджэння”. Мы паказваем як эталонныя працы мастака, так і графічныя аркушы, што рэдка экспануюцца і былі створаны майстрам з 1915-га па 1940-ы год.

Творы Астаповіча складаюць “залаты фонд” беларускай графікі 1920–1930-х гадоў. Дзіўна, што захавалася такая колькасць прац, створаных у міжваенны перыяд. Толькі ў нашых фондах іх больш за дзвесце!

Экспазіцыя пабудавана так, каб глядач убачыў увесь шлях тонкай і ўзнёслай душы мастака, якая вырывалася за межы вуглоў і простых ліній. Падкрэсленую ўвагу да раслінных матываў, узорнасць і сілуэтнасць малюнка, арнаментальную трансфармацыю натуры і гульню кантрастаў адзначаюць лепшыя працы Астаповіча пачатку 1920-х – сярэдзіны 1930-х гадоў.

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь