Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства

Беларусь – Кітай.  Супрацоўніцтва і сяброўства

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

20 студзеня 2023 года а 15-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).

Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года.

Фарміраванне калекцыі кітайскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачалося з 1960 года, і сёння яна налічвае больш за 1500 твораў кітайскай мастацкай культуры.

На выставе прадстаўлены розныя віды і тэхнікі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая XVII – пачатку XXI ст.: фарфоравыя вырабы, кераміка, перагародчатая эмаль, мастацкі метал, разьбяныя і распісныя лакі, разьба па камені, косці, дрэве, ткацтве; мастацтва народнай карцінкі, гохуа (нацыянальны жывапіс на рысавай паперы).

У склад выставы “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” ўключаны прадметы, якія рэдка экспануюцца, яны перададзены музею ў дар вядомымі кітайскімі мастакамі або набыты ў калекцыянераў у розныя гады. У рамках выставачнага праекта будзе прадстаўлена каля 70 унікальных экспанатаў.

Правядзенне гэтай выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь – агульны ўклад у пашырэнне і ўмацаванне стратэгічнага партнёрства, сяброўства і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі нашых краін.

 

Куратары выставы – Наталля Шчукіна і Наталля Калашнік, супрацоўнікі навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

Выстава будзе працаваць 
да 12 сакавіка 2023 года

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь