Дзіцячая студыя "У госці да Цюбіка"

Дзіцячая студыя "У госці да Цюбіка"
З 1991 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе народная мастацка-адукацыйная студыя “У госці да Цюбіка”. Набор дашкольнікаў у студыю адбываецца ў пачатку верасня па субяседаванні. Праграма заняткаў уключае як наведванне дзецьмі музея 1–2 гады, так і 10–11 гадоў.

Мэта стварэння студыі: выхаванне эстэтычна развітага члена грамадства, здольнага ўспрымаць прыгожае, які можа адстойваць сваю думку, які любіць сваю родную зямлю і яе культуру.

Задачы студыі: 
• Навучыць дзяцей, якія прыходзяць у музей на заняткі, глядзець, слухаць, адчуваць і выказваць свае пачуцці словамі. 
• Выхоўваць любоў да музея і цікавасць да музейнага экспаната, культуру паводзін у музейнай прасторы. 
• Пазнаёміць дзяцей са светам мастацтва. 
• Вучыць дзяцей выказваць свае пачуцці на паперы. 
• Стварыць калектыў аднадумцаў.

Дзяцей сустракаюць пальчаткавыя лялькі Цюбік і Нязнайка, персанажы казкі М. Носава “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”. Цюбік, умудроны вопытам мастак, знаёміць дзяцей з цудоўным светам мастацтва. Нязнайка, свавольны і непаслухмяны, задае каверзныя пытанні, актывізуючы ўвагу дзяцей і правакуючы іх на актыўнасць. 
Навошта бацькі прыводзяць у музей малышоў, што яны чакаюць ад музейнага педагога, які жадае дапамагчы ім арыентавацца ў свеце музейных каштоўнасцей і ў свеце прыгожага ўвогуле? Гэтыя пытанні мы ставім перад бацькамі на першых занятках. Па выніках такога апытвання можна сцвярджаць, што бацькі жадаюць, каб дзеці не толькі атрымалі веды, навучыліся маляваць, але і ўмелі слухаць, думаць, выражаць свае думкі словамі, упэўнена адчуваць сябе ў любым калектыве, бачылі прыгажосць навакольнага асяроддзя, паважалі культурныя каштоўнасці.

Штотыднёва ў музей прыходзяць дашкольнікі з бацькамі, каб пагутарыць пра мастацтва ў залах музея, на выстаўках, у лекцыйных залах. Яны вучацца ўважліва глядзець творы мастацтва, слухаць педагога, разумець думкі мастака, фармуляваць свае пачуцці словамі, а затым выражаць свае ўражанні на паперы ў сваім уласным малюнку. З часам наведванне музея робіцца для дзіцяці патрэбнасцю, дзеці беражліва ставяцца да экспанатаў музея і да працы яго супрацоўнікаў.

Падчас наведвання музея дзеці знаёмяцца з мовай выяўленчага мастацтва, з міфамі і паданнямі народаў свету, з бібілейскімі сюжэтамі, гісторыяй і геаграфіяй для таго, каб лепш зразумець творы мастацтва. Дзеці вывучаюць біяграфіі мастакоў і іх творчасць, наведваюць майстэрні. Тэмы, распрацаваныя на занятках, з кожным годам ускладняюцца і паглыбляюцца. Пачынаецца вывучэнне гісторыі мастацтва.

Далучэнне да мастацтва немагчыма без эстэтычнага засваення свету, таму праводзяцца сінтэтычныя заняткі, якія аб’ядноўваюць музыку і жывапіс, музыку і рух, музыку і паэзію, жывапіс і паэзію. Для малышоў праводзяцца канцэрты, на якіх яны абмяркоўваюць характар музыкі, а затым малююць музыку альбо герояў музычных твораў.

У музеі дзеці разглядаюць творы мастацтва на асноўнай экспазіцыі, выбіраюць тое, што ім спадабалася больш за ўсё, спрабуюць сфармуляваць свае адчуванні словамі, а затым непасрэдна ў зале малююць яго. Свае эмоцыі яны перадаюць у малюнаку, і ён ім становіцца бліжэйшым і больш дарагім, чым крыніца натхнення. Затым сярод мноства твораў яны вылучаюць і запамінаюць менавіта тыя, якія яны малявалі, доўга разглядалі.

Папярэдняя размова дапамагае ім сфармуляваць свае адчуванні словамі, і ім лягчэй выражаць іх на паперы. Маляванне для маленькага дзіцяці з’яўляецца найбольш даступным спосабам перадаваць свае пачуцці. Успрыманне мастацтва і ўласная творчасць дзіцяці непарыўныя. Яго работа адыгрывае велізарную ролю ў замацаванні адчуванняў, атрыманых ад убачанага.

Паездкі па Беларусі і за мяжу даюць магчымасць пашырыць уяўленні дзяцей пра архітэктурныя помнікі і пазнаёміць са скарбамі іншых музеяў. Падарожжы стымулююць пазнанне свету, убачанага і яшчэ не спазнанага. Яны даюць магчымасць сутыкнуцца з гісторыяй, пабываць у тых месцах, дзе жылі знакамітыя людзі, дакрануцца ў літаральным сэнсе да пабудоў, узведзеных шмат стагоддзяў назад. Такія паездкі робяць калектыў студыі яшчэ больш дружным, завязваюцца новыя кантакты, агульныя інтарэсы аб’ядноўваюць і дзяцей і бацькоў. Фарміруецца калектыў аднадумцаў, якім цікава разам глядзець творы мастацтва, пераадольваючы стомленасць, непазбежную ў доўгім і насычаным падзеямі падарожжы.

Касцюміраваныя святы і спектаклі, у якіх дзеці прымаюць удзел, служаць сродкам “пагружэння” дзіцяці ў вывучаемую эпоху і даюць выйсце іх творчым магчымасцям. Першае свята, што чакае дзіця, якое наведвае студыю, – навагодні касцюміраванны баль. Дзеці аказваюцца ў звычных для яго абставінах у новай якасці – казачнага героя. Яны па-новаму засвойваюць музейную прастору, іншымі вачамі глядзяць на знаёмыя творы мастацтва і ацэньваюць сябе з боку.

Займаючыся ў студыі некалькі гадоў, дзеці знаёмяцца не толькі з выяўленчым мастацтвам, але і з літаратурай разглядаемага перыяду. Касцюміраваныя святы з’яўляюцца своеасаблівым падвядзеннем вынікаў гэтых заняткаў. Выбраўшы героя, дзіця разам з бацькамі і педагогам спраўляе сабе касцюм адпаведнай эпохі, а педагог падбірае літаратурны тэкст ад першай асобы. Граючы ролю, дзіця нібы пераносіцца ў іншую эпоху. Даволі часта карнавалы звязаны з выстаўкамі ў музеі. 

Вынікамі іх творчай дзейнасці з’яўляюцца перыядычныя выстаўкі ў холе музея. Адкрыццё выстаўкі – асаблівае свята для дзяцей. Незалежна ад таго, займаецца дзіця першы год ці некалькі, ён усе роўна ўбачыць на выстаўцы свой твор. На цырымоніі адкрыцця гучаць віншаванні, выступаюць музыканты, уручаюцца падарункі і пасведчанні юнага мастацтвазнаўцы дзецям пасля трох гадоў заняткаў.

Праводзіцца штогадовае анкетаванне дзяцей і бацькоў, якія наведываюць студыю. Гэта дае магчымасць сцвярджаць, што дзеці-студыйцы іншымі вачыма глядзяць на свет, у іх устойлівая цікавасць да музея, мастацтва ўвогуле, літаратуры, музыкі, гісторыі, археалогіі. Музей становіцца для іх другім домам, яны ўсюды гавораць: “Мой музей!”

Кіраўнік студыі “У госці да Цюбіка” – Вольга Яўгенаўна Брыгадная.

У Госці да Цюбіка
У Госці да Цюбіка
Конкурс дзіцячых малюнкаў
Конкурс дзіцячых малюнкаў
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года
Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»
Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30