Лекцыя з аромадэгустацыяй “Рамантыка кветак: унікальны код”

Лекцыя з аромадэгустацыяй “Рамантыка кветак: унікальны код”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем вас у дзіўнае альфактарнае падарожжа. На гэтай асаблівай сустрэчы ад галерэі водараў «Нос» прафесійны парфумер Ксенія Філіпава прыадкрые заслону таямніц кветкавых водараў і раскажа пра іх ролю ў парфумерыі і мастацтве

Вас чакае знаёмства з парфумернымі акордамі і рэдкімі эсэнцыямі. Вы зможаце адчуць тры віды руж з розных куткоў свету, два віды язміну, а таксама экзатычныя неролі, асмантус, туберозу, бружмель, магнолію і чампаку.

Вы навучыцеся адрозніваць тонкія нюансы кветкавых нот, даведаецеся сакрэты стварэння водараў і назаўжды зменіце сваё ўспрыманне звыклых духоў.

 

 4 чэрвеня (чацвер), 17:00

 галоўны корпус (Леніна 20), 5 зала рускага мастацтва

 40 рублёў


Рэгістрацыя ў нашых сацыяльных сетках


Усіх запрашаем!

1
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў