Сход пачаўся з сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах Ганнай Каралевіч. Ганна Пятроўна прадставіла камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскхлебпрам”, расказала пра яго багатую гісторыю і пазнаёміла калектыў музея з шырокай лінейкай выпускаемай прадукцыі.
У другой частцы сходу пракурор Ленінскага раёна, старшы саветнік юстыцыі Лук’янаў Дзмітрый Леанідавіч у рамках тэмы “Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны” прадставіў справаздачу аб узроўні самазабеспячэння харчаваннем уласнай вытворчасці, а таксама праінфармаваў аб папулярных напрамках экспарту беларускай прадукцыі.