Запрашаем на лекцыю “Філасофія прасторы колеру: да 100-годдзя Аляксандра Салаўёва” ў межах праекта «Арт-лекторый “Роднага слова”» – сумеснай ініцыятывы навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Штомесяц часопіс “Роднае слова” публікуе артыкулы навуковых супрацоўнікаў Мастацкага музея, дзе знаёміць аўдыторыю з шэдэўрамі айчыннага мастацтва з нашых фондаў. А лекцыі па матывах гэтых публікацый даюць магчымасць пачуць даследчыкаў непасрэдна ў музеі.
На лекцыі загадчык аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Святлана Кот распавядзе пра творчы шлях выбітнага беларускага жывапісца, графіка і сцэнографа: ад франтавых дарог і наватарскіх дэкарацый у Коласаўскім тэатры Віцебска да поўнай свабоды ў абстрактным жывапісе.
Прыемным дапаўненнем да лекцыі стане магчымасць пазнаёміцца з жывапісным творам Аляксандра Салаўёва з фондаў музея.
- 26 лістапада (чацвер), 16:00
- галоўны корпус (зала беларускага мастацтва ХІХ – пачатку ХХ ст.), вул. Карла Маркса, 24
- уваход па квітку ў музей