У развіццё супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з расійскімі музейнымі інстытуцыямі ў рамках форуму адбылося падпісанне пагадненняў з Дзяржаўным Рускім музеем, Ніжагародскім дзяржаўным мастацкім музеем, Дзяржаўным музеем мастацтва народаў Усходу, Пскоўскім дзяржаўным аб'яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеем-запаведнікам, Дзяржаўным цэнтральным тэатральным музеем імя А.А. Бахрушына, Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае», Дзяржаўным гісторыка-мастацкім і літаратурным Музеем-запаведнікам «Абрамцава».