Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха

Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

22 снежня 2023 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971). Выставачны праект “Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха” знаёміць з творчай спадчынай мастака.

Іван Восіпавіч Ахрэмчык атрымаў прафесійную адукацыю ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях (ВМАТЭМАЙС) у г. Маскве, дзе вучыўся ў вядомых дзеячаў мастацтваў – Абрама Яхімавіча Архіпава, Канстанціна Мікалаевіча Істоміна, Аляксандра Васільевіча Шаўчэнкі. Пасля заканчэння ВМАТЭМАЙСа ў 1930 г. мастак вярнуўся ў Беларусь і ў 1931 г. пачаў выкладчыцкую дзейнасць, якая доўжылася на працягу ўсяго яго жыцця. У розныя гады ён выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1931–1941), Мінскім мастацкім вучылішчы (1948–1952) (цяпер – Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава), у Беларускім політэхнічным інстытуце (1953–1963) (цяпер– Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), а пасля і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1963–1971) (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Мастак працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу ў многіх жанрах станковай карціны: партрэт, пейзаж, нацюрморт, буйнафарматныя работы на гістарычную тэму, ствараў таксама і манументальныя палотны. Іван Ахрэмчык з’яўляецца аўтарам адной з самых вядомых і значных работ на ваенную тэматыку “Абаронцы Брэсцкай крэпасці” (1957), якая ўваходзіць у пастаянную экспазіцыю музея.

На працягу ўсяго творчага шляху Івана Восіпавіча самымі ўпадабанымі жанрамі былі партрэт і пейзаж. Для партрэтаў пэндзля Івана Ахрэмчыка характэрна перадача ўнутранага эмацыйнага стану партрэтаванага, глыбіня яго характару. У пейзажах адлюстравана лірычная прыгажосць беларускай прыроды. У лясах і парках, палях і рэках можна ўбачыць чысціню колеру, вострае адлюстраванне нюансаў тону. Палітра мастака складаная па задуме, утрымлівае мноства градацый, з дапамогай якіх раскрываецца аўтарскае бачанне прыгажосці ў штодзённым. Паездка ў Манголію (1959) – вынік стварэння цыкла работ мангольскіх пейзажаў, дзе адлюстравана прыгажосць стэпаў і пустыняў.

На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, матэрыялы і фотаздымкі з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Выстава будзе працаваць да 21 студзеня 2024 года.

 

Куратар выставы – Паліна Гарашчэня, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя
Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў
Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30