Канцэрт “Барока і фольк на Каляды”

Канцэрт “Барока і фольк на Каляды”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

29 снежня а 19-й гадзіне адбудзецца канцэрт “Барока і фольк на Каляды”.

У канцэрце прагучаць харавыя творы эпохі барока, апрацоўкі народных песень і калядкі.

Канцэртная праграма пройдзе ў выкананні студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры харавога дырыжыравання Інэсы Бадзякі.

Эстэтыка эпохі барока ўвасабляе чалавечыя пачуцці і перажыванні ў вобразах, насычаных драматычнай патэтыкай, экспрэсіяй, пышнасцю, дэкаратыўнасцю і кантраснасцю.

Упершыню ў Беларусі прагучыць дзевяцігалосны матэт Crucifixus Surrexit Андрэя Рагачэўскага, або Андрэя з Рагачова, прыдворнага кампазітара і арганіста Альберта Станіслава Радзівіла, які ў XVII стагоддзі працаваў у Алыцы і Нясвіжы. Яшчэ адна прэм’ера – цыкл “Вячэрні” выдатнага кампазітара, аднаго з прадстаўнікоў Віленскай партэснай школы Тамаша Шавяроўскага. Дакладная дата яго нараджэння пакуль не вядома, памёр ён у 1699 г.

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20).

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь