Мастацкі віншуе з Днём Перамогі! Напярэдадні свята ў белай зале адбудзецца канцэрт беларускай інструментальнай музыкі “Спадчына”!
Лірычная і чароўная... Скрыпка – адзін з самых папулярных і любімых музычных інструментаў у свеце! У праграме святочнага канцэрта лаўрэаты міжнародных конкурсаў, дацэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Пукст (скрыпка), Марыя Пішчык (скрыпка) і Таццяна Кім (фартэпіяна) прадэманструюць багатую спадчыну беларускай кампазітарскай школы. Запрашаем атрымаць асалоду ад жывога гуку і родных сэрцу мелодый.
- 8 мая (пятніца), 16:00
- галоўны корпус (Леніна, 20), сяродкрыжжа
- уваход па білеце ў музей